У жительницы Ляховичского района телефонные мошенники списали с карт-счёта 6000 рублей. Как не стать жертвой обмана? И другие происшествия на территории Ляховиччины
Крадуць…
Жыхар раёна 1967 г. н. залез у дом у Ляхавічах і забраў адтуль маёмасць на суму 60 рублёў. РАСК па факце кра-дзяжу ўзбудзіў крымінальную справу. Праводзіцца расследаванне.
Неўстаноўленая асоба ў перыяд з мая па 11 лістапада на хутары з дахаў гаспабудовы і дома зняла бляху. Агульная страта гаспадарамі ацэнена ў 850 рублёў.
46-гадовы жыхар раёна не паспеў выйсці са следчага ізалятара, як праз некалькі дзён зноў пераступіў мяжу закону. З гандлёвай залы вясковага магазіна забраў касавы апарат, у якім знаходзілася каля 157 рублёў. Выбрана мера затрымання – знаходжанне пад вартай. Супрацьпраўныя дзеянні вяскоўца кваліфікуюцца як грабеж.
Вечарам 16 лістапада жыхар раёна 1964 г. н. забраў ад аднаго з магазінаў веласіпед і сумку з прадуктамі, якая знаходзілася на ім. Аматар чужых рэчаў затрыманы. РАСК праводзіць расследаванне.
Неўстаноўленая асоба з 20 верасня па 18 кастрычніка выкрала з вясковых могілак дэкаратыўную вазу коштам
120 рублёў.
Грошы мінус
Ізноў тэлефонныя махляры. Неўста-ноўленая асоба перапісвалася ў вайберы з жыхаром раёна з мэтай набыцця гульнёвай прыстаўкі. Схема не новая, вынікам чаго становяцца палегчаныя банкаўскія карткі нашых землякоў. На гэты раз махляры падманам пажывіліся 376 рублямі.
21 лістапада ўзбуджана крыміналь-ная справа па факце махлярства ў адносінах невядомых асоб, якія прадставіліся банкаўскімі работнікамі і падчас размовы ў месанджары, быццам з жаданнем засцерагчы нашу зямлячку ад несанкцыянаванага доступу да яе карт-рахунку, вымусілі ўзяць крэдыт у банку і пералічыць на ўказаны зламыснікамі банкаўскі рахунак 6000 рублёў.
РАСК нагадвае, што не трэба перадаваць невядомым асобам рэквізіты сваёй банкаўскай карткі і не варта верыць «добразычліўцам», якія, быццам, жадаюць па тэлефоне абараніць вашы грошы.
Без правоў
Вясковец 1967 г. н. знаходзіўся за рулём асабістага аўто, не маючы права на кіраванне, неаднаразова раней ён прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за аналагічнае права-парушэнне. У адносінах вадзіцеля ўзбуджана крымінальная справа.
Абставіны
22 лістапада раніцай у РАУС паступіла паведамленне, што ў вясковай кватэры знойдзены нежывым мужчына 1986 г. н.
без прыкмет гвалтоўнай смерці. Для ўстанаўлення прычын смерці назначана судова-медыцынская экспертыза.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.