Калі працаваць – то добра. Ляхавіччына сёлёта паказала добры вынік у працаўладкаванні моладзі

На мінулым тыдні ў абласным цэнтры маладзёжнай творчасці ўрачыста закрылі трэці працоўны семестр. Ляхавіччына сёлёта паказала добры вынік у працаўладкаванні моладзі.


Напрыклад, сёлета было ўладкавана 169 школьнікаў і каляджан. Працавалі 17 атрадаў рознай накіраванасці. А вось прадстаўлялі раён на ўрачыстым закрыцці байцы экалагічнага студэнцкага атрада Малагарадзішчанскай сярэдняй школы.
І сёння педагог-арганізатар Надзея Лапіч дзеліцца ўражаннямі:
– Сапраўды пашанцавала пабываць на такім маладзёжным свяце, рабяты ўбачылі, наколькі актыўна ў нашай краіне развіваецца студатрадаўскі рух, колькі створана атрадаў, і колькі відаў работ
яны выконваюць. Мы кожны год уладкоўваемся часовымі работнікамі ў Ляхавіцкае лясніцтва, ствараем экалагічны студ-
атрад імя Мікалая Іванавіча Цацына. Гэтай вясной працавалі на пасадцы дрэў – важная работа для зялёных лёгкіх планеты. Аб’ёмы работ, канешне, парадавалі. Нашы студатрадаўцы папрацавалі ад душы. Першы сакратар абкама БРСМ Юрый
Сегянюк дзякаваў за работу актывістам БРСМ, адзначыў, што з кожным годам студатрадаў становіцца ўсё больш. І гэта класна.
Для рабят гэта вопыт, самастойна заробленыя грошы, выхаванне дысцыпліны. Таму гэту традыцыю БРСМ мы абавязкова
зберажом і прымножым.

Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.
Фота з архіва райкама БРСМ.