Бізнес з надзейнай рэпутацыяй. ТАА «Трансэлектракамплект» выпускае больш за тысячу найменняў электратэхнічнай прадукцыі
Якасны тавар па канкурэнтаздольнай цане – такі прынцып дзейнасці ТАА «Трансэлектракамплект». 19 гадоў прадпрыемства трымае марку і імідж надзейнага партнёра. Сярод пакупнікоў прадукцыі ТАА – тэрмаўсаджваемых кабельных муфтаў і камплектуючых да іх – не толькі беларускія спажыўцы, а і з Расійскай Федэрацыі, Казахстана, Малдовы, Таджыкістана.
На «Трансэлектракамплекце» тавар адпавядае патрабаванням ДАСТ, а тэхнічныя ўмовы пацверджаны выпрабавальнымі лабараторыямі Расійскай Федэрацыі. Укаранёна сістэма менеджменту якасці, працуе акрэдытаваная высакавольтная выпрабавальная лабараторыя. Прадпрыемства аказвае арганізацыям і насельніцтву электрамантажныя паслугі, а таксама па электрафізічным вымярэнні і высакавольтных выпрабаваннях. Узначальвае ўчастак электрамантажных работ галоўны інжынер Аляксандр Гаспадура.
ТАА «Трансэлектракамплект» – на рынку фігура вядомая, мае пэўныя дасягненні і аўтарытэт. Трывалыя пазіцыі падштурхоўваюць да развіцця: пастаянна манітораць попыт, шукаюць рынкі збыту, працуюць над паляпшэннем якасці прадукцыі. Напрыклад, сёння на ўсіх будаўнічых пляцоўках пры правядзенні камунікацый выкарыстоўваюць кабель з ізаляцыяй са сшытага поліэтылену. Адпаведна, на яго ўзрос попыт, і «Трансэлектракамплект» пашырыў спектр продажу кабельных муфтаў за кошт кабелю з ізаляцыяй са сшытага паліэтылену.
У Мінску і Брэсце для зручнасці пакупнікоў і павелічэння аб’ёмаў гандлю працуюць склады-офісы. У планах ТАА і адкрыццё магазіна-склада з прадастаўленнем шырокага асартыменту электратэхнічнай прадукцыі.
«Трансэлектракамплект» – прадпрыемства з поўным вытворчым цыклам – ад закупкі сыравіны да выпуску канчатковага прадукту. А вырабляюць нашы майстравітыя землякі практычна ўсё. Таму цалкам нясуць адказнасць за кабельныя тэрмаўсаджваемыя муфты, якія выкарыстоўваюцца на шматлікіх аб’ектах і ў новабудоўлях, і пры рамонце. Прадукцыя прыносіць «Трансэлектракамплекту» шматлікія ўзнагароды і дыпломы. Традыцыйна прымаюць удзел у міжнароднай спецыялізаванай выставе «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра».
На прадпрыемстве вытворчасць падзелена на асобныя ўчасткі. Участак поліэтылену ўзначальвае Яраслаў Кручок, металаапрацоўкі –
Віталій Татарыновіч. Большасць дэталяў у выглядзе нарыхтовак «нараджаецца» на ўчастку поліэтылену, дзе наладжана вытворчасць камплектуючых для муфтаў: пальчаткі, ахоўныя кажухі, манжэты і г. д.
У падначаленні майстра Яраслава Кручка 32 чалавекі, якія працуюць пазменна. Адказныя і надзейныя спецыялісты – ліцейшчыкі вырабаў з пластмасы Аляксандр Ксёнжык, Ганна Чалевіч, Анатолій Максімчык і іншыя.
Начальнік вытворчасці Віктар Матчэня называе прозвішчы апрацоўшчыкаў вырабаў з пластмасы Сяргея Лушкевіча, Алены Герашчанка, Мікалая Радзюка, кантралёра прадукцыі Іны Вашчыла, майстра цэха металаапрацоўкі Віталія Татарыновіча, вадзіцеляў Ігара Скуратовіча, Уладзіміра Максіменкі, Аляксандра Юніка, Іосіфа Валуя, Анатолія Ляўковіча і многіх іншых. Добра зарэкамендавалі сябе маладыя спецялісты Галіна Пішч – апрацоўшчык вырабаў з пластмасы і машыніст-экстрударшчык Антон Шклянік.
На экспарт «Трансэлектракамплект» рэалізуе ў сярэднім да 70 працэнтаў прадукцыі, рэнтабельнасць ад выручкі складае ў сярэднім да 10 працэнтаў. Паказальна, што сярод буйных прадпрыемстваў электраэнергетыкі, якія карыстаюцца прадукцыяй «Трансэлектракамплекта», – «Віцебскэнерга», «Магілёўэнерга», «Брэстэнерга» і іншыя.
На чале бухгалтарскай службы прадпрыемства шмат гадоў Ганна Бецька, яе высокакваліфікаваныя памочнікі – бухгалтары Наталля Брэзіна, Ала Тарлюк і Людміла Равяка.
Намеснік дырэктара Яўгеній Сяргей прафесійныя абавязкі паспяхова спалучае з прафсаюзнымі – узначальвае пярвічку прадпрыемства. Сацыяльныя гарантыі і бяспечныя камфортныя ўмовы працы –
важны і важкі пункт у дзейнасці «Трансэлектракамплекта». Для працаўнікоў прадугледжана не толькі матэрыяльнае стымуляванне, але і цікавы адпачынак, экскурсійныя паездкі і многія іншыя заахвочванні.
– «Трансэлектракамплект» у 2023 годзе адзначыць 20-гадовы юбілей. Падзея для нас даволі значная. Ёсць чым ганарыцца, ведаем, над чым трэба працаваць. Магу з упэўненасцю сказаць: наш калектыў – зла-
джаная каманда. Прадпрыемства забяспечвае працоўным месцам 75 чалавек. У адрас кожнага працаўніка можна гаварыць словы ўдзячнасці за добрасумленную працу і адказнае стаўленне да справы. Шчыра віншую калектыў з прафесійным святам – Днём энергетыка. У нас яшчэ шмат планаў, якія мы можам разам рэалізаваць дзеля росквіту прадпрыемства. Усім жадаю моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту. Няхай у кожнага спраўдзяцца жаданні і будзе як мага больш нагод для радасці і шчасця, – адзначае дырэктар ТАА «Трансэлектракамплект» Генадзій Сакуць.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.