Шчасце дзяцей у руках дарослых. Па традыцыі напярэдадні Новага года кіраўніцтва Ляхавіцкага раёна з падарункамі наведвае дзіцячыя дамы сямейнага тыпу

Падарункі любяць усе! Асабліва дзеці. А калі сюрпрызы адбываюцца пад Новы год, то ўспрымаюцца як казка і цуд.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ 

27 снежня старшыня райвыканкама Мікалай Мароз і старшыня райсавета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч па добрай каляднай традыцыі наведалі дзіцячыя дамы сямейнага тыпу – іх на Ляхавіччыне два, дзе выхоўваюцца 12 прыёмных хлопчыкаў і дзяўчынак. Ім ад кіраўніцтва раёна – шчырыя віншаванні са святамі і пажаданні поспехаў, а яшчэ салодкія падарункі.
Навагоднія прывітанні падрыхтавала для рабят і ААТ «ТБЗ
Ляхавіцкі». Дырэктар прадпрыемства Уладзімір Гунько спраўдзіў мары хлопчыкаў і дзяўчынак з абедзвюх сем’яў і прывёз самакаты, ролікі і мячы, уручыў фірменныя календары. Рабяты для гасцей зладзілі невялікае прадстаўленне: ігралі на музычных інструментах, чыталі вершы. А яшчэ дзяліліся сваімі жаданнямі, расказвалі, кім хочуць стаць.
Традыцыі наведваць дзіцячыя дамы сямейнага тыпу і сацыяль-
ныя ўстановы напярэдадні навагодніх святаў шмат гадоў. Яе цеплыню адчула не адно пакаленне хлопчыкаў і дзяўчынак. І гэта цудоўна!
У сям’і Святланы і Аляксандра Страмавусаў сёння выхоўваюцца сямёра рабят. У кожнага свой характар, інтарэсы і мары. Але агуль-
нае – сям’я, дзе пра дзяцей клапоцяцца і жадаюць дабра.
Аркадзій – гімназіст-дзесяці-класнік. Цікавіцца гісторыяй і мовай, прымае ўдзел у конкурсах і праектах, займаецца спортам у СДЮШАР. Інтарэс выклікае футбол. Летась скончыў дзіцячую школу мастацтваў па класе акардэона. Трынаццацігадовы Максім марыць стаць мастаком і працаваць на торфабрыкетным заво-
дзе. Любіць спяваць і танцаваць. Шасцікласнік Саша – майстар ігры на трубе, што не перашкаджае яму займацца футболам і турызмам. Маша вучыцца ў шостым класе і вельмі любіць маляваць. А яшчэ яна іграе на скрыпцы. У дзяўчынкі добра атрымліваецца шыццё, і яна мяркуе, што стане добрай швачкай. Яе сястра – дзесяці-
гадовая Вераніка – рашае задачы і вучыць вершы ў СШ № 1 і сумяшчае ўсё гэта з навучаннем нотнай грамаце і ігры на акардэоне ў дзіцячай школе мастацтваў.
У вольны час любіць канструяваць, маляваць і г. д. Сямікласніца Даша жадае паспрабаваць свае сілы ў розных відах дзейнасці. Таму пазнаёмілася з вязаннем, робіць вырабы з бісеру і іншых матэрыялаў.
Два гады назад у райцэнтры ўрачыста адчыніў дзверы дзіцячы дом сямейнага тыпу Дзмітрыя і Кацярыны Краўчэняў.
Тут утульна і камфортна васьмі дзецям, сярод якіх няма сваіх і чужых – адносіны для ўсіх аднолькавыя.
Яна, Ваня і Таня ў дзень, калі завіталі госці, знаходзіліся на экскурсіі ў сталіцы. Свае таленты дэманстравалі Ксюша, Лена, Вова, Варвара і Сашка.
Дзевяцікласніца Ксенія імкнецца ўсюды паспець, усяму навучыцца. Мае сертыфікат удзельніка праекта БРСМ і кінолагаў «Хачу ў кінолагі». А яшчэ займаецца каратэ, прыгожа іграе на гітары і паспяхова засвойвае школьныя прадметы.
З Ксюшай дуэтам на гітары іграе шасцікласніца Алена. Яна таксама сур’ёзна займаецца футболам. Напрыканцы лістапада прадстаўляла Брэстчыну на рэспубліканскай «Шкаліядзе», а да гэтага заняла першае месца ў вобласці па кіданні мяча ў сваёй узроставай катэгорыі. Адзінаццацігадовы Вова на трубе выдае разнастайныя мелодыі. Бацькі адзначаюць, што натхняюцца яго ігрой не толькі дома, але і на канцэртах у Ляхавіцкай дзіцячай школе мастацтваў. Другакласніца Варвара і першакласніца Саша не проста сяброўкі – сёстры і разам
наведваюць гурткі ў ЦДАДіМ, рукадзельнічаюць, прыгожа чытаюць вершы і вераць у казку.
…У дзіцячых дамах сямейнага тыпу святочны шум і гоман. Хлопчыкі і дзяўчынкі смакуюць цукеркі, адкрываюць скрыні з падарункамі, радуюцца адзін за аднаго. Так выглядае дзіцячае шчасце! Вова з сям’і Краўчэняў адзначае, што вельмі крута атрымаць адразу цукеркі, ролікі, мячы і самакаты.
Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» працягваецца. Дзеці павінны верыць у цуды і дабрыню. І дарослым па сілах захаваць гэту веру.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.