З узнагародай! Хто з жыхароў Ляхавіччыны ўдастоены ўзнагароды
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, актыўную грамадскую дзейнасць, вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і ў сувязі з 80-гадовым юбілеем – ветэран працы, пенсіянер, член Ляхавіцкага раённага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Васілій ГРУША;
за ўклад у развіццё сістэмы мясцовага самакіравання, эфектыўную работу па ўзаемадзеянні органаў дзяржаўнай улады і дэпутацкага корпуса з насельніцтвам, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна, вялікі асабісты ўклад у развіццё сістэмы адукацыі і ў сувязі з 50-гадовым юбілеем – дэпутат раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, член прэзідыума, старшыня пастаяннай камісіі па сацыяльных пытаннях раённага Савета дэпутатаў, начальнік аддзела па адукацыі Ляхавіцкага райвыканкама Святлана ЯКУБОЎСКАЯ;
за ўклад у развіццё сістэмы мясцовага самакіравання, эфектыўную работу па ўзаемадзеянні дэпутацкага корпуса з насельніцтвам, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна, вялікі асабісты ўклад у развіццё галіны сувязі і ў сувязі з 50-гадовым юбілеем – дэпутат раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, член прэзідыума, старшыня пастаяннай камісіі па эканамічным развіцці і пытаннях бюджэту раённага Савета дэпутатаў, начальнік Ляхавіцкага ўчастка электрасувязі Баранавіцкага занальнага вузла электрасувязі Брэсцкага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам» Анатолій ЛУКАШЭВІЧ.