Светлае нараджэнне Хрыстова прыходзіць з верай, дабром і надзеяй

Нараджэнне Хрыстова – светлае хрысціянскае свята, якое праз стагоддзі нясе святло веры і духоўнасці, з’яўляецца невычарпальнай крыніцай дабра і любві да бліжняга, натхняе людзей ва ўсім свеце на міласэрныя ўчынкі і дабрачынныя справы, дапамагае глыбей зразумець сэнс біблейскіх запаведзяў, у аснове якіх – бязмежная дабрыня і ўсёдаравальная любоў.

БОЛЬШ ФОТА НА САЙЦЕ

7 студзеня ва ўсіх права-слаўных храмах праходзілі святочныя службы. У мінулую суботу было шматлюдна і ў Крыжаўзвіжан-
скай царкве ў Ляхавічах –
праваслаўныя вернікі прыйшлі ўшанаваць адно з галоўных праваслаўных святаў – Нараджэнне Хрыстова. Святочнае богаслужэнне правёў благачынны цэркваў Ляхавіцкай акругі протаіерэй Георгій Жытко.
Раённая ўлада накіравала прывітальны адрас свяшчэннаслужыцелям і вернікам, у якім пажаданні здароўя,
дабрабыту, міру, веры і надзеі.
Няхай і далей святло гэтага вялікага свята напаў-няе нашы сэрцы спакоем і гармоніяй, а радасць светлых калядных дзён падтрымлівае кожнага на працягу ўсяго года, дорыць усмешкі і добры настрой, а паўсюдна пануюць мір і згода.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Фота Сяргея варановіча.