Міліцэйскі залік. У ляхавіцкім райаддзеле 12 студзеня падвялі вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за мінулы год

Тое, што на вуліцах райцэнтра бяспечна ў любы час сутак, спакойна гуляюць дарослыя і дзеці, можна мірна адзначаць святы, – заслуга ў тым ліку і супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў райвыканкама.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Стварэнне ўмоў для асабістай, маёмаснай і дарожнай бяспекі насельніцтва, забеспячэнне грамадскага парадку – сярод важных задач дзейнасці калектыву Ляхавіцкага РАУС. 12 студзеня ў райаддзеле падвялі вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за мінулы год і вызначылі задачы на 2023-і.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Максім Субота, старшыня райвыканкама Мікалай Мароз і кіраўнік дэпутацкага корпуса Юрый Чаранкевіч, начальнік райад-дзела Следчага камітэта Аляксандр Траяноўскі.
Ляхавіцкай міліцыі ёсць чым пахваліцца, маюцца і рэзервы для ўдасканалення дзейнасці і ўхілення негатыўных тэндэнцый, адзначыў начальнік РАУС Уладзімір Максімчык падчас падрабязнага аналізу аператыўна-службовай дзей-насці калектыву.
Прафілактыку злачынстваў і правапарушэнняў, барацьбу са злачыннасцю і іншыя накірункі дзейнасці праваахоўныя органы спалучалі з узаемадзеян-нем з дзяржаўнымі органамі і грамадскімі арганізацыямі, насельніцтвам. Гэта дазволіла кантраляваць аператыўную сітуацыю і ўплываць станоўча на дынаміку асобных відаў злачынстваў.
За 12 месяцаў 2022 года ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС насельніцтва і юры-дычныя асобы звярталіся ў 4862 выпадках. Зарэгістравана 496 заяў і паведамленняў пра злачынствы, што на 53 больш, чым у 2021 годзе. Павелічэнне колькасці зваротаў – сведчанне, у тым ліку, і высокага ўзроўню даверу насельніцтва да міліцыі. Адзначаецца зніжэнне колькас-ці крадзяжоў аўтатранспарту
(з чатырох у 2021-м да аднаго ў 2022 годзе), хуліганстваў і катаванняў у тры разы і г. д.
Комплекс мер дазволіў змяніць у лепшы бок сітуацыю ў сферы супрацьдзеяння кіберзлачыннасці – колькасць зарэгістраваных злачынстваў хоць і нязначна, але скарацілася. Па чатырох злачынствах уста-ноўлены асобы, якія ўчынілі злачынствы ў галіне высокіх тэхналогій. Менш у два разы стала і вадзіцеляў, выяўленых за рулём у нецвярозым стане, а таксама пешаходаў, якія парушылі правілы дарожнага руху. Абнадзейвае і той факт, што ў справаздачным перыядзе толькі адзін непаўналетні ўчыніў злачынства (летась іх было тры).
Разам з тым павялічылася колькасць крадзяжоў – з 91 да 116, грабяжоў – з аднаго выпадку да шасці, на адно больш зарэгістравана махлярстваў.
Калі ўсе крадзяжы падзяліць па катэгорыях, то добра відаць, што знікнення маёмасці магло быць менш, калі б гаспадары праяўлялі дбайнасць і ўважлівасць. Так, лічба крадзяжоў з жылля змя-нілася з 2021 года з 39 да 54 у 2022-м, амаль у два разы з дачных дамоў – сем.
У параўнанні з 2021 годам у
2022-м вырасла колькасць злачынстваў, учыненых раней судзімымі асобамі – з 51 да 75. На жаль, усё часцей сярод пацярпелых ад зламыснікаў – пажылыя грамадзяне, такіх сёлета ў два разы больш, чым летась – 24.
Намеснік начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Максім Субота абазначыў задачы і накірункі, на якіх трэба сканцэнтраваць нама-ганні ляхавіцкай міліцыі дзеля забеспячэння высокага ўзроўню абароны насельніцтва. Ён адзначыў зладжаную працу калектыву РАУС па папярэджванні правапарушэнняў і злачынстваў. Асобныя словы ўдзячнасці на-меснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама адрасаваў кіраўніцтву Ляхавіцкага раёна за высокі ўзровень узаемадзеяння.
Словы ўдзячнасці за работу ў адрас праваахоўных органаў выказалі старшыня райвыканкама Мікалай Мароз і старшыня райсавета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч.
Міліцэйскі залік завяршыўся на прыемнай ноце – адзначаны лепшыя супрацоўнікі РАУС. Загадам міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь чарговае спецыяльнае званне падпалкоўніка міліцыі прысвоена начальніку ААПП РАУС Сяргею Хмаруку. Намесніку начальніка РАУС Мікалаю Смаршчку прысвоена класная кваліфікацыя – спецыяліст трэцяга класа. Чарговае спецыяльнае званне – старшы сяржант міліцыі прысвоена міліцыянеру-дзяжурнаму іза-лятара для часовага ўтрымання асоб, затрыманых або зняво-леных Артуру Бацкалевічу. За праяўленую прафесійную ініцыя-тыву і забеспячэнне высокай эфектыўнасці працы аб’яўлены падзякі Ляхавіцкага РАУС маёру міліцыі Яўгенію Ражко, старшым лейтэнантам міліцыі Мікіце Бізе і Віталію Малевічу, вядучаму спецыялісту групы па рэгістры насельніцтва АГіМ Таццяне Капцэвіч.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.