Абараніць свой дом. Чаму ў маёмасці «растуць» ногі? Інфармуе ляхавіцкая міліцыя
На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна ў 2022 годзе было ўчынена 117 крадзяжоў, з якіх сем з дачных дамоў або дамоў сезоннага пражывання, шэсць з кватэр, 41 з прыватных домаўладанняў. Пры гэтым 102 аб’екты, з якіх учынены крадзяжы, размешчаны ў сельскай мясцовасці.
Адной з самых галоўных прычын учынення крадзяжоў па-ранейшаму застаецца бестурботнасць грамадзян па забеспячэнні захаванасці сваёй маёмасці. 62 злачынствы ўчынены там, дзе да маёмасці быў прадастаўлены свабодны доступ.
У мэтах прафілактыкі крадзяжоў супрацоўнікі Ляхавіцкага РАУС звяр-таюцца да грамадзян з наступнымі рэкамендацыямі.
●Не пакідайце ў дамах, якія выкарыстоўваюцца сезонна, або дачах электрабытавыя прыборы, электраінструмент і іншую каштоўную маёмасць, вырабы з каляровага металу, металалом.
● Зрабіце ўсё магчымае для ўмацавання дзвярэй, зачыняйце вокны аканіцамі і г. д., каб перашкодзіць пранікненню старонніх асоб.
● Дамоўцеся з суседзямі, якія пастаянна пражываюць побач, пра нагляд за вашым домам і іншымі гаспадарчымі пабудовамі.
● Пры з’яўленні каля ўчасткаў незнаёмых падазроных асоб, грамадзян, якія нібы скупляюць металалом або прапануюць якія-небудзь паслугі, паведаміце пра іх вашаму ўчастковаму інспектару міліцыі або ў дзяжурную часць РАУС для далейшай праверкі гэтых асоб.
Эфектыўнай абаронай дома і дачы з’яўляецца іх аснашчэнне аўтаномнай ахоўнай сігналізацыяй з вывадам сігналу трывогі на мабільны тэлефон уладальніка, а таксама ўстаноўка сістэм відэаназірання.
Выкананне гэтых рэкамендацый засцеражэ ўласнасць грамадзян ад незаконнага замаху і дапаможа супрацоўнікам міліцыі ў барацьбе са злачыннасцю.
Сяргей ХМАРУК, начальнік аддзела аховы правапарадку
і прафілактыкі РАУС.