150 нагод для шчасця. Летась у Ляхавіцкім раёне зарэгістравана нараджэнне 72 хлопчыкаў і 78 дзяўчынак

З 19 студзеня аддзел загса райвыканкама працуе па новым-старым адрасе – вярнуўся ў будынак на плошчы Перамогі. Чым адзначыўся для падраздзялення 2022 год?

2022 год стаў гісторыяй, у якой было шмат цудоўных падзей і момантаў. Сярод такіх у аддзеле загса Ляхавіцкага райвыканкама – і выдача шчаслівым бацькам першых дакументаў на дзяцей, віншаванне маладых сем’яў з набыццём статусу мужа і жонкі і іншае.
Летась у раёне зарэгістравана нараджэнне 150 малышоў, сярод якіх
72 хлопчыкі і 78 дзяўчынак. Першынец з’явіўся ў 46 сем’ях, другое дзіця – у 43, у 41 сям’і – трэцяе. У адзінаццаці сем’ях зарэгістравана нараджэнне чацвёртага дзіцяці, у дзвюх – пятага, у шасці – шостага дзіцяці. Двайная радасць, калі нараджаюцца двойні. У 2022 годзе такая падзея была і ў адной сям’і нашых землякоў.
Летась на Ляхавіччыне сярэдні ўзрост бацькі склаў 31 год, маці – 28.
Самымі маладымі бацькамі сталі 17-гадовыя, старэйшымі – 55-гадовы бацька, 44-гадовая маці.
Сярод хлапчуковых імёнаў самымі папулярнымі аказаліся Аляксандр, Раман, Данііл, Яўгеній. У дзяўчынак лідзіруюць Марыя, Сафія, Аліса і Ева.
У спісе рэдкіх імёнаў 2022 года Аўрам, Ягор, Елісей, Усевалад, Дзям’ян і Платон, а таксама Авігея, Алія, Лоя, Мія, Евангеліна, Ніколь, Саміра.
Летась на Ляхавіччыне ўпершыню абмяняліся кольцамі 60 пар, паўторны шлюб узялі 36 жаніхоў і 43 нявесты.
Сярэдні ўзрост жаніхоў – 35 гадоў, нявестаў – 32. Жаніхамі былі і 18-гадовыя, і 65-гадовыя, а ўзрост нявестаў – ад 16 да 62 гадоў.
Загс – гэта не толькі рэгістрацыя радасных падзей, а яшчэ і накіраванне запытаў у архівы, дзяржаўныя органы і аддзелы загсаў іншых раёнаў і г. д. Усё дзеля прадастаўлення звестак, неабходных для разгляду заяў на аснове заяўнага прынцыпу «адно акно». Такіх запытаў летась накіравана 113. Адпраўлена ў кампетэнтныя органы іншых дзяржаў у рамках аказання прававой дапамогі грамадзянам
(у рамках міжнародных дагавораў) 17 запытаў.
Супрацоўнікі аддзела загса право-дзяць і папярэдняе кансультаванне па пытаннях рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, выдачы даведак і іншых дакументаў. Штодзень, акрамя выхадных, працуе тэлефон гарачай лініі, на якую насельніцтва звяртаецца з пытаннямі даведачна-кансультацыйнага характару, звязаных з дзейнасцю аддзела загса. З дапамогай анкетавання грамадзян (анкеты запаўняюцца наведвальнікамі аддзела) і Партала рэйтынгавай ацэнкі ў інтэрнэце праводзіцца пастаянны маніторынг задаволенасці грамадзян якасцю прадастаўляемых аддзелам загса паслуг па рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.
Аддзел загса мае свой тэлеграм-канал і акаўнт у сацыяльнай сетцы Facebook, дзе размешчана актуальная інфармацыя, у тым ліку, і для прававой адукацыі насельніцтва.
Вольга НОВІК, начальнік аддзела загса райвыканкама.