«Крыніца» народная. 26 студзеня народны ансамбль народнай песні Ляхавіцкага ГДК адзначае 30 гадоў з дня прысваення ганаровага звання «народны»
Чыстае гучанне, народная душа і мова, пачатак светлага і радаснага – тлумачыць назву народнага ансамбля народнай песні «Крыніца» яго мастацкі кіраўнік Людміла Ламака. Без малога чатыры дзесяцігоддзі калектыў ярка і самабытна ззяе на творчым небасхіле Ляхавіччыны і дорыць цудоўны настрой землякам.
26 студзеня «Крыніца» адзначае 30 гадоў з дня прысваення ганаровага звання «народны». Народны ансамбль не толькі па статусе, але і па блізкасці да сваіх слухачоў, майстэрстве закранаць струны душы. І заслуга ў тым нязменнага кіраўніка Людмілы Ламака. Для яе «Крыніца» – дарагое дзецішча. Стварэнне «Кры-ніцы» можна назваць справай сямейнай, у якую некалі з натхненнем уключылася маладая сям’я Мікалая і Людмілы Ламакаў, калі пачала свой працоўны шлях у Ляхавіцкім гарадскім Доме культуры. Тады вырашылі стварыць калектыў, які аб’яднаў аматараў народнай песні. І загучалі галасы ва ўнісон звонка і чыста. У першы склад уваходзілі 24 самадзейныя артысты, якія не лічыліся з асабістым часам і з задавальненнем спяшаліся на шматгадзінныя рэпетыцыі. Каля вытокаў калектыву стаялі Сабіна Шклянік, Яніна Гацура, Валянціна Ражкова, Галіна Ярац і іншыя. З рознай прафесійнай занятасцю, а многія з іх і без музычнай адукацыі, у розных залах яны зрывалі авацыі. У «Крыніцы» спявалі сямей-нымі парамі. Людміла і Мікалай Ламакі з удзячнасцю ўзгадваюць Валянціну і Леаніда Столяраў, Івана і Святлану Валасароў, Святлану і Юрыя Рапацкіх, Наталлю і Сяргея Маслоўскіх. Музыканты-прафе-сіяналы Якаў Мурзіч, Віктар Прыхач, Уладзімір Равінскі і іншыя ўнеслі адметны ўклад у творчае развіццё калектыву. Хелена Вярбенка, Аляксандр Конюх, Вольга Гатоўчыц, Ала Панасюк, Людміла Дрозд і іншыя – Людміла Казіміраўна называе і называе прозвішчы тых, з кім «Крыніца» выканала мноства цудоўных народных песняў.
«Крынічны» рэпертуар разнастайны. Акрамя народных, і жартоўныя, лірычныя, пра каханне. Залаты фонд і гонар – аўтарскія – Эдуарда
Сіліцкага: «Грай, гармонік!», «Ляхавіцкае вяселейка», «Будзе ў нас сёння свята», «Развітальная» і праз дзесяцігоддзі гучаць натхняльна.
Час бяжыць, а «Крыніца» застаецца. Але заўсёды мілагучная, энергічная і таленавітая. Сёння ў складзе акампаніруючай групы Віктар Сабалеўскі, Святлана Салавей, Людміла Банкевіч, Жанна Рыжая, Мікалай Шклянік, Андрэй Дунчык, вакалісты – Кацярына Ламака, Анастасія Свянтэцкая, Ганна Домаш, Андрэй Пранчак, Мікалай Ламака, Віктар Крыпіневіч і іншыя. Яны ствараюць атмасферу свята і жывуць музыкай.
У творчай біяграфіі народнага ансамбля – выступленні на самых розных сцэнічных пляцоўках, у тым ліку міжнародных і рэспублі-канскіх, актыўная канцэртная дзейнасць. «Крыніцы» апладзіравалі на рэспубліканскім фестывалі «Купалле» ў Александрыі, прызналі пераможцай XXVII Міжнароднага фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўна» і г. д. Ансамбль прэзентаваў майстэрства на рэспубліканскім семінары ў Оршы. «Крыніца» – завадатар народнага свята «Калядкі», арганізоўвае калядныя вечарыны і гукае вясну…
Заслужаныя ўзнагароды і званні ўпрыгожваюць творчую біягра-фію ансамбля, пацвярджаюць высокі прафесіяналізм і не даюць спыніцца ў пошуку новага – таго, што будзе цікава гледачам і зробіць народнае топавым.
– «Крыніца» ганарыцца, што ўжо 36 гадоў выконвае народныя песні, зберагае нацыянальную культурную спадчыну. У ансамблі спявалі нашы землякі, улюбёныя ў песню. За поспехамі – іх адданая праца. Усім вельмі удзячны, што былі і застаяцеся разам з намі. Хочацца яшчэ доўга спяваць і радаваць гледачоў сваім майстэрствам, – дзеліцца Людміла Ламака.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.