У аддзяленні па ахове аб’ектаў у г. Ляхавічы Баранавіцкага аддзела дэпартамента аховы ёсць неабходнасць у абнаўленні штатаў

Надзейную ахову як дзяржаўнай, так і прыватнай уласнасці забяспечвае аддзяленне па ахове аб’ектаў у г. Ляхавічы Баранавіцкага аддзела дэпартамента аховы. Больш за 230 аб’ектаў нашага раёна сёння пад яго ўвагай.
Як расказаў начальнік аддзялення па ахове аб’ектаў у г. Ляхавічы Аляксандр Хітрык, ёсць неабходнасць у абнаўленні штатаў падраздзялення: на службу ў ляхавіцкае аддзяленне запрашаюцца вартавыя, электраманцёры, начальнік падраздзялення аховы аб’ектаў.

Калі ў вас ёсць пытанні, можна звярнуцца па тэлефонах 6-04-88, 2-18-12, або па адрасе г. Ляхавічы, вул.17 Верасня, 8.