З узнагародай!

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
за ўмелыя і прафесійна граматныя дзеянні, ініцыятыву, праяўленыя пры выкананні задач, якія стаяць перад структурнымі падраздзяленнямі аддзела ўнутраных спраў Ляхавіцкага райвыканкама, а таксама арганізацыю ўзаемадзеяння з рознымі суб’ектамі прафілактыкі, грамадскасцю – намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Ляхавіцкага райвыканкама маёр міліцыі Сяргей ІСАХАНАЎ;
за высокае прафесійнае майстэрства, добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у захаванне і развіццё культуры раёна – дырэктар ГДК Мікалай ЛАМАКА.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў ўзнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, высокі ўзровень арганізацыі адукацыйнага працэсу, актыўную мэтанакіраваную работу па павышэнні якасці навучання і выхавання навучэнцаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці – дырэктар
СШ № 1 Наталля КУЛАК;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя раёна – намеснік галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва Ляхавіцкай ЦРБ Міхаіл КУЛЯШОЎ;
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё галіны фізічнай культуры і спорту, актыўную мэтанакіраваную работу па падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву – трэнер-выкладчык па футболе СДЮШАР Васілій БУТ-ГУСАІМ;
за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне сельскай гаспадаркі, высокія вытворчыя паказчыкі – трактарыст-машыніст ААТ «Нача» Віктар КУНЦЭВІЧ;
за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне сельскай гаспадаркі, асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ў сувязі з 65-гадовым юбілеем – намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце ААТ «Нача» Галіна РАМЕЙКА;
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны і ў сувязі з 60-гадовым юбілеем – вядучы аграхімік аддзела
праектна-каштарыснай дакументацыі па Ляхавіцкім раёне Брэсцкай абласной праектна-пошукавай станцыі хімізацыі Генадзій РУСІН.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта адзначаны:
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё прад-
прыемства – кравец пятага разраду ўчастка «Бытавое абслугоўванне» КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Галіна ЧАРНЕЦКАЯ;
за шматгадовую добрасумленную працу, прафесійнае майстэрства, дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце – апрацоўшчык вырабаў з пластмас ТАА «Трансэлектракамплект» Мікалай РАДЗЮК;
за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя – памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе Тухавіцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Ляхавіцкай ЦРБ Таццяна РУСАКЕВІЧ;
за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне перапрацоўчай прамысловасці, дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце – майстар СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» Таісія КУЛІК;
за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне сельскай гаспадаркі, высокія вытворчыя паказчыкі – аператар машыннага даення ААТ «Шлях новы» Таццяна ШУСТАЛ;
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны – галоўны бухгалтар СВК «Ляхавіцкі» Іна ГЕРАСІМОВІЧ.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў адзначаны:
за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя
раёна – загадчык аддзялення агульнай урачэбнай практыкі паліклінікі Ляхавіцкай ЦРБ Яўгеній МУДРАГЕЛАЎ;
за добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, актыўную мэтанакіраваную работу па грамадзянска-патрыятычным і духоўна-маральным выхаванні падрастаючага пакалення, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці – настаўнік гісторыі, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні СШ № 2 Віталій ТОЛКАЧ;
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны – трактарыст-машыніст ААТ «Жарабковічы» Віктар КЛЕМЯНЯ; трактарыст-машыніст Ляхавіцкага прадпрыемства меліярацыйных сістэм Сяргей КЛІМОВІЧ.