Нагода не забыцца пра павадок. Як паўплываць на тых, хто не забяспечвае ўтрыманне сваіх сабак на прывязі?
Грамадзяне часта звяртаюцца ў міліцыю з пытаннем: як паўплываць на тых, хто не забяспечвае ўтрыманне сваіх сабак на прывязі, у выніку чаго жывёлы свабодна ходзяць па населеных пунктах, часам палохаючы людзей.
Адказвае старшы ўчастковы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ляхавіцкага РАУС Анатолій ЗЯЛЁНКА.
У адпаведнасці з Правіламі ўтрымання дамашніх кошак, сабак, а таксама адлову безнаглядных жывёл у населеных пунктах Рэспублікі Беларусь, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 834 ад 4 чэрвеня 2001 г., за незабеспячэнне ўтрымання дамашніх жывёл на прывязі, утрыманне незарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку жывёл, выгул патэнцыяльна небяспечных парод сабак непаўналетнімі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па частцы 1 артыкула 16.30 КоАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыі данага артыкула пра-дугледжваюць пакаранне ў выглядзе штрафу на суму ад адной да 15 базавых велічынь. У выпадку, калі такія парушэнні прывялі да прычынення шкоды здароўю грамадзян або маёмасці, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па частцы 2 артыкула 16.30 КоАП Рэспублікі Беларусь, санкцыі якой прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.
За пазбаўленне ад жывёлы прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па частцы 2 артыкула 16.29 КоАП Рэспублікі Беларусь, санкцыі якой прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь. Пад пазбаўленнем ад жывёлы разумеецца спыненне ўтрымання жывёл без перадачы іх новым уладальнікам або здачы ў пункт часовага ўтрымання жывёл,
прытулак для жывёл, а таксама калі ў выпадку прапажы зарэгістраваных сабак і кошак іх уладальнікі на працягу трох сутак не падалі заяву аб прапажы гэтых жывёл у арганізацыю, якая ажыццяўляе рэгістрацыю сабак і кошак.