Тэрмін за дзеянні супраць закона. У Ляхавіцкім судзе разгледжаны дзве рэзанансныя справы

Сродкі на «лячэнне»

25 студзеня адбылося судовае пася-джэнне ў адносінах З., абвінавачанай ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага часткай 3 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – махлярства, учыненае ў буйным памеры.
У перыяд з 2019 па 2022 год абвіна-вачваная, маючы намер авалодаць грашовымі сродкамі і залатымі ювелірнымі вырабамі пацярпелых, пад рознымі маркамі і, загадзя не маючы намеру выконваць прынятыя на сябе абавязацельствы, шляхам падману прысвоіла грошы і залатыя вырабы на агульную суму 20 490 рублёў.
Знаходзячыся па месцы працы ў кабінеце прыёму пацыентаў урача агульнай практыкі абвінавачваная неаднойчы пад маркай атрымання грошай у доўг і правядзення выдуманай ёй жанчынай спецыяльнага абраду па зняцці чараў атрымлівала ад пацярпелых грошы і залатыя вырабы.
Прыгаворам суда жанчына прызнана вінаватай у завалоданні маёмасцю шляхам падману (махлярства), учыненым у буйным памеры. Ёй назначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Акрамя таго, З. прысуджаны штраф у памеры 50 базавых велічынь (1 850 рублёў).
З абвінавачванай на карысць пацярпелых спагнана кампенсацыя маёмаснай шкоды ў памеры каля 20 000 рублёў, а таксама грашовая кампенсацыя маральнай шкоды ў памеры 6 000 рублёў і расходы па аплаце юрыдычнай дапамогі ў памеры 3 760 рублёў.
Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны ці апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Закон адзіны для ўсіх

30 студзеня суд Ляхавіцкага раёна разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да грамадзяніна К., які абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных часткай 1 артыкула 317-2, артыкула 364 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (насілле ці пагроза прымянення насілля ў адносінах супрацоўніка органаў унутраных спраў).
У лістападзе мінулага года, ён, знахо-дзячыся ў стане алкагольнага ап’янення і не маючы правоў, кіраваў транспартным сродкам і быў спынены супрацоўнікамі міліцыі.
Перашкаджаючы законнай дзейнасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў, нецвярозы вадзіцель пагражаў міліцыянерам прымяненнем да іх фізічнага насілля. Пры гэтым абвінавачваны К. наблізіўся да аднаго з супрацоўнікаў і паспрабаваў нанесці ўдар адвёрткай у галаву і, працягваючы слоўныя пагрозы, стаў набліжацца да другога міліцыянера, размахваючы інструментам.
Прыгаворам суда абвінавачваны К. прызнаны вінаватым у кіраванні транспартным сродкам, не маючы права на кіраванне, і ў пагрозе прымянення насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай пера-шкоды яго законнай дзейнасці і з помсты за выкананне службовай дзейнасці. Яму назначана пакаранне ў выглядзе двух гадоў аднаго месяца абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Таксама К. пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі тэрмінам на тры гады. Прыгавор не абскарджаны і не апратэставаны і ўступіў у законную сілу.
Ірына БАЦКАЛЕВІЧ,
вядучы спецыяліст суда Ляхавіцкага раёна.