Па зямельных пытаннях і не толькі. У кампетэнцыі аддзела землеўпарадкавання Ляхавіцкага райвыканкама шырокае кола пытанняў

Дзяржаўны кантроль за аховай і рацыянальным выкарыстаннем земляў, за правядзеннем і якасцю землеўпарадкавальных, зямельна-кадастравых работ на тэрыторыі раёна і многае іншае – сярод задач, якія стаяць перад аддзелам землеўпарадкавання райвыканкама.

– Зямля не церпіць безгаспадарчасці. Ва ўсе часы навядзенне парадку на зямлі і правільнае яе выкарыстанне – справа першачарговая, закранае інтарэсы і грамадзян, і суб’ектаў гаспадарання. Таму ў аддзела работы заўсёды хапае, – адзначае начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Валянціна Руц.
Застаць яе ў кабінеце практычна немагчыма. Так, у першай палове дня ў мінулую сераду Валянціна Васільеўна накіроўвалася ў Начу і Ганчары – у кожным населеным пункце праблемы патрабавалі прысутнасці кіраўніка падраздзялення.
Новаўвядзенні ў абноўленым Кодэксе аб зямлі, якія ўступілі ў дзеянне са студзеня, павялі-чылі колькасць кансультацый і тлумачэнняў, якія праводзяць спецыялісты аддзела. Напрыклад, што змянілася плошча зямельных участкаў, якія прадстаўляюцца грамадзянам для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, кватэры ў блакіраваным жылым доме. У сельскай мясцовасці ўзрасла да аднаго гектара, у горадзе – з 0,15 да 0,25 гектара. Не патрабуецца, як раней, рэгістрацыя для атрымання зямельнага ўчастка для вядзення асабістай падсоб-най гаспадаркі. Абноўленым заканадаўствам прадугледжана так званая «зямельная амніс-тыя», згодна з якой грамадзяне маюць права аформіць раней самавольна занятыя зямельныя ўчасткі пры ўмовах непарушэння патрабаванняў горадабудаўнічых, прыродаахоўных і санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, і пры ўнясенні платы за легалізацыю кадастравага кошту.
Калектыў аддзела земле-ўпарадкавання райвыканкама невялікі і кампетэнтны. Сярод кола абавязкаў галоўных спецыялістаў
Ірыны Партас, Святланы Бубен, Леаніда Колбіна – афармленне дакументаў і прадастаўленне зямельных участкаў у Ляхавічах, выяўленне і ўключэнне ў гаспадарчы абарот зямель, якія не выкарыстоўваюцца або нерацыянальна выка-рыстоўваюцца, і многае іншае. Намеснік начальніка аддзела Наталля Крымская вядзе садаводчыя таварыствы, раз-меркаванне земляў і шэраг іншых важных пытанняў.
Пару месяцаў у аддзеле, але ўжо зарэкамендаваў сябе адказным супрацоўнікам інспектар Андрэй Плескацэвіч, які курыруе зямельныя адносіны ў Альхоўскім сельсавеце і яшчэ шмат пытанняў па змяненні межаў населеных пунктаў і адміністрацыйных межаў сельсаветаў.
Зараз спецыялісты аддзела землеўпарадкавання таксама працуюць над выяўленнем фактаў самавольнага заняцця і нямэтавага выкарыстання земляў. Летась інвентарызацыю правялі ў райцэнтры, дзе было выяўлена 288 фактаў самавольнага заняцця зямлі, у сельскіх населеных пунктах такая «праверка» пройдзе 1 ліпеня.
Летась вялікая работа зроблена па перарэгістрацыі і афармленні дакументацыі на землі СУП «Белазем’е», якое з’явілася на сельгаскарце раёна на пачатку 2022 года.Такая ж праца праведзена ў адносінах СУП «Ліпнянка».
На сёння выканана і заяўка лясгаса, што паступіла напрыканцы мінулага года: аформлены матэрыялы на 63 гектары земляў да тых, якія перададзены былі арганізацыі раней.
За 2022 год аддзел землеўпарад-кавання разгледзеў 771 заяву па зямельных пытаннях ад насельніцтва і юрыдычных асоб, з якіх 165 датычыла райцэнтра.

У аўторак, 21 лютага, работнікі і ветэраны землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службаў адзначаць сваё прафесійнае свята.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.