«Беларуская мова – наш скарб» . У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Ляхавіцкага ТЦСАН адзначылі Дзень роднавй мовы
З мэтай захавання і развіцця роднай мовы і культуры, фарміравання ў маладога пакалення пачуцця нацыянальнага гонару ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Ляхавіцкага ТЦСАН адбылося мерапрыемства «Беларуская мова – наш скарб» з удзелам навучэнцаў школ. Гульні, заданні, віктарыны і многае іншае суправаджала святочную праграму. У завяршэнні адбыўся конкурс чытання вершаў беларускіх пісьменнікаў.
Наведвальнікі аддзялення параілі дзецям, каб яны не цураліся роднага слова, а размаўлялі на нашай беларускай мове – сёння гонар і абавязак усіх нас – ведаць і шанаваць родную мову.
Усім дзецям уручаны падарункі ад ТЦСАН.
Святлана ЯРАШ, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Ляхавіцкага ТЦСАН.