Пад знакам сяброўства. Субота ў Ляхавіцкім аграрным каледжы прайшла пад знакам сустрэчы сяброў – былых выпускнікоў
Шчыра, гасцінна і вельмі цёпла вітаў калектыў установы сваіх навучэнцаў, якія некалі выйшлі адсюль дыпламаванымі спецыялістамі. А яны памятаюць альма-матар, любяць і з ахвотай адкладваюць справы і прыязджаюць на сустрэчу з дарагімі выкладчыкамі і юнацтвам нават з аддаленых куткоў краіны.
Для яркіх і памятных кадраў зроблена адметная фотазона, падрыхтавалі для запісаў кнігу ганаровых гасцей. Каледж чакаў сваіх выпускнікоў!
Дзве гадзіны святочнага канцэрта праімчалі як адно імгненне – было весела і цікава. У праграме і песні-караоке розных гадоў, жарты, феерверк цудоўных момантаў. Сярод іх – шматлікія латарэі. Разыграны і салодкія падарункі, іншыя сюрпрызы. Адметным момантам стала ўру-чэнне прыза сямейнай пары Васілія і Ганны Гарбачыкаў, якія скончылі агранамічнае аддзяленне адпаведна ў 1976 і 1978 гадах. Сярод ганаровых гасцей і выпускнік 1963 года аддзялення ветэ-рынарнай медыцыны Уладзімір Палівода.
Выпускнікі 2003 года ветэрынарнай медыцы-ны шчыра віталі свайго куратара Івана Іванавіча Татарыновіча, а 1993 года – Тамару Якаўлеўну Кажамяка. Дарогу да наву-чальнай установы добра памятаюць і выпускнікі, якія скончылі каледж 25 гадоў назад. Усім – дружныя апладысменты, а ў адказ гучалі словы ўдзячнасці за веды, за сяброўства і шчаслівы час вучобы. На сцэне разам сённяшнія навучэнцы і выпускнікі. На біс спявалі Андрэй і Надзея Цямчыкі, Аляксандр Гуліцкі, Вольга Цімашок, Марына Пянткоўская, Аляксей Міраненка, Марыя Грыгаровіч і іншыя.
Выпускнікі-пяцігодкі адзначалі, што каледж у іх сэрцы назаўсёды, дзяліліся, што з многімі выкладчыкамі яны на сувязі, і тыя ніколі не адмаўляюць у мудрай парадзе.
Дырэктар каледжа Ірына Прыступа-Юнік адзначыла, што калектыў заўсёды рады сваім выпускнікам, і расказала пра сённяшні дзень установы, дасяг-ненні і поспехі новых навучэнцаў, многія з якіх ужо ў бліжэйшыя месяцы накіруюцца на сваё першае месца працы.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.