З узнагародай!
За шматгадовую добрасумленную працу, высокія вынікі ў аператыўна-службовай дзейнасці, узорнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі з прафесійным святам – Днём міліцыі – узнагароджаны:
Граматай раённага выканаўчага камітэта – участковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС райвыканкама Віталій МАЛЕВІЧ;
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – старшы оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі АУС райвыканкама Віталій ГРЫНЬКО;
Падзячным пісьмом раённага выканаўчага камітэта – начальнік ізалятара для часовага ўтрымання асоб, затрыманых або змешчаных пад варту, АУС райвыканкама Дзмітрый ЧАРКАС; інспектар дарожна-патрульнай службы аддзялення дзяржаўтаінспекцыі АУС райвыканкама Ігар УСІК; міліцыянер аддзялення па ахове аб’ектаў у
г. Ляхавічы Баранавіцкага аддзела Дэпартамента аховы Віталій БОЛТУЦЬ;
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў – памочнік дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы АУС райвыканкама Сяргей ГАТОЎЧЫЦ; міліцыянер-дзяжурны ізалятара для часовага ўтрымання асоб, затрыманых або змешчаных пад варту, АУС райвыканкама Артур БАЦКАЛЕВІЧ.