Граматны спажывец – адказны бізнес. 15 сакавіка ў нашай краіне пазначана як Дзень спажыўца
15 сакавіка ў нашай краіне пазначана як Дзень спажыўца. Сёлета ён праходзіць пад дэвізам «Граматны спажывец – адказны бізнес».
У адносінах «прадавец –пакупнік» адна з асноўных праблем – нядобрасумлен-насць прадаўцоў ці пастаў-шчыкоў паслуг, у ход ідуць разнастайныя схемы, па якіх дзейнічаюць махляры. Таму неабходна фарміраваць адносіны ўзаемапавагі і даверу паміж спажыўцамі і бізнесам.
Набываючы тавары, паслугі, кожны грамадзянін становіцца спажыўцом і аўтаматычна атрымлівае і правы, і абавязкі. Асноўным дакументам, што забяспечвае дзейсную прававую абарону з’яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў».
Для павышэння права-вой граматнасці спажыўцоў аддзелам эканомікі Ляха-віцкага райвыканкама арга-нізавана работа ў галіне абароны правоў спажыўцоў па наступных накірунках: разгляд вусных і пісьмовых зваротаў, растлумачэнні заканадаўства, інфармаванне грамадзян пра іх спажывецкія правы, аказанне юрыдычнай дапамогі, дасудовая і судовая абарона спажывецкіх пра-воў, прэвентыўная работа з суб’ектамі гаспадарання з мэтай папярэджвання і спы-нення фактаў парушэння заканадаўства.
У мінулым годзе найбольш часта ўздымаўся шэраг канкрэтных тэм. У прыват-насці, набыццё тавараў неналежнай якасці; адмова ў вяртанні тавараў, набытых па дыстанцыйным гандлі (праз інтэрнэт-магазіны, праграмы мабільных тэлефонаў і іншае); незахаванне тэрмінаў пастаўкі тавараў, выканання работ, паслуг і парушэнне тэрмінаў па бясплатным ухіленні неда-хопаў (пры вырабе мэблі, помнікаў); няякаснае аказанне паслуг (добраўпарадкаванне месцаў пахавання); вяртан-не грашовых сродкаў за адменены канцэрт; набыццё пашыранай гарантыі; выкарыстанне падарачнага сертыфіката; якасць гандлё-вага абслугоўвання.
У большасці выпад-каў спрэчная сітуацыя вырашаецца ў дасудовым парадку – на стадыі кансультавання ці шляхам добраахвотнага ўхілення парушэнняў суб’ектам гаспадарання, які гэта па-рушэнне дапусціў. Акрамя таго, спецыялісты аддзела эканомікі райвыканкама з папераджальнай мэтай праводзяць кантрольна-наглядныя мерапрыемствы, маніторынгі, рэйды па гандлёвых сетках раёна па пытаннях выканання патрабаванняў заканадаўства ў галіне гандлю, абароны правоў спажыўцоў. Пры ўстанаўлен-ні парушэнняў, выдаюцца рэкамендацыі і прадпісанні на выпраўленне сітуацыі. Калі парушэнні сур’ёзныя – складаюцца пратаколы аб адміністрацыйных права-парушэннях, вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці.
Дзіяна РАМАНАВА,
упаўнаважаны па абароне правоў спажыўцоў па Ляхавіцкім раёне.