Што сёння адбылося каля Кургана Славы і для чаго ў Ляхавіцкі раён з’ёхаліся каманды ахоўнікаў лесу

Агляд гатоўнасці сіл і сродкаў пажаратушэння, лесапажарных каманд лясгаса да пажаранебяспечнага сезона. Такую тэму насіў прэс-тур, што адбыўся на базе Ляхавіцкага лясгаса 21 сакавіка.

Спачатку – пляцоўка і паляна ля Кургана Славы, дзе сваю гатоўнасць ва ўсеўзброенасці сустрэць патэнцыяльна лесапажаранебяспечны перыяд паказалі каманды мясцовых ахоўнікаў зялёнага сябра. Іх – каманд – было сем: лясгасаўская і ад кожнага з лясніцтваў.

Начальнік аддзела аховы і абароны лесу Брэсцкага ДВЛГА Канстанцін Скрабец праінспектаваў асабовы склад каманд, упэўніўся ў штатнай укамплектаванасці і тэхнічнай спраўнасці іх баявой тэхнікі. Працаваў квадракоптар, быў прадэманстраваны момант баявога разгортвання і іншае.
За вучэннямі атрымалі магчымасць назіраць вучні Крывошынскай і Малагарадзішчанскай сярэдніх школ.