“Дзень бяспекі. Увага ўсім!” у інтэрнаце аграрнага каледжа

У рамках другога этапа рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” спецыяліст Ляхавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юлія Лешык правяла прафілактычнае мерапрыемства ў інтэрнаце Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа.


Прадэманстраваныя  відэаролікі “Пажарная бяспека ў студэнцкіх інтэрнатах”, “Недзіцячыя гульні” навучылі рабят як правільна паводзіць сябе ў выпадку пажара або іншай надзвычаайнай сітуацыі.
Таксама падчас мерапрыемства навучэнцы запомнілі, што самая распаўсюджаная прычына пажараў з гібеллю людзей – курэнне, асабліва ў ложку ў стане алкагольнага ап’янення. Засвоілі, што ў электрычных прыборах  маюцца щмоўныя тэрміны эксплуатацыі і небяспечна пакідаць іх у рэжыме чакання, а зараджаць тэлефоны ў начны час без нагляду пажаранебяспечна.
Работнік МНС нагадала аб найбольш эфектыўным сродку ранняга выяўлення пажару – аўтаномным пажарным апавяшчальніку, растлумачыла прынцып яго працы і правілы эксплуатацыі. Таксама расказала, чым і як правільна тушыць розныя пажары і падкрэсліла, што універсальным і надзейным сродкам пры тушэнні любога пажару з’яўляецца вогнетушыцель.
У завяршэнне мерапрыемства юнакі і дзяўчаты праверылі свае веды з дапамогай гульні “Дзе логіка?”.
За правільныя адказы ўдзельнікі акцыі атрымалі тэматычныя памяткі.
З пачатку года на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна зарэгістравана 3 пажары, ахвярай агню стаў 1 чалавек.

Паважаныя грамадзяне, пачуўшы сігнал “Увага ўсім!”, прытрымлівайцеся алгарытму дзеянняў:

  • неадкладна ўключыце тэлевізар, радыё і слухайце паведамленне;
  • у паведамленні будзе перададзена інфармацыя пра  характар  пагрозы і канкрэтныя рэкамендацыі па абароне насельніцтва;
  • звяртайце ўвагу на паведамленні па гучнай сувязі машын міліцыі, МНС і іншага спецыяльнага транспарту;
  • не выключайце тэлевізар, радыё на працягу ўсяго перыяду ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі.

Юлія Лешык, спецыяліст Ляхавіцкага РАНС