Агарод на падаконніку Падлескага дзіцячага сада. Бачылі?
Агарод на падаконніку ў дзіцячым садзе — гэта адзін з элементаў прадметна-прасторавага развіваючага асяроддзя, якое спрыяе развіццю дапытлівасці і назіральнасці ў дзяцей. Ён здольны пашырыць уяўленні пра расліны як жывыя арганізмы, пра ўмовы, неабходныя для росту, развіваць эстэтычныя пачуцці і г.д.
Праца, якая праводзіцца рэгулярна, пачынаючы з малодшых груп, валодае вялікімі выхаваўча-адукацыйнымі магчымасцямі.
Прайшло каля месяца, а на падаконніках буяюць цыбуля, фасоля, і іншае. Дзеці кожны дзень з цікаўнасцю заглядваюць на свае саджанцы. Радуюцца і работнікі Падлескага дзіцячага садка Святлана Генадзьеўна Сцепачова — яна ж ініцыятар, а таксама Тацяна Аляксандраўна Калоша, Наталля Міхайлаўна Сяргей і Таццяна Аляксандраўна Русак.


