Добры настрой і шчыльная занятасць. Як праходзяць канікулы ў рабят з Ляхавіччыны

Вясеннія канікулы – гэта, у тым ліку, адпачынак навучэнцаў у аздараўляльных лагерах з дзённым знаходжаннем. У сямі ўстановах адукацыі раёна прадумалі яго ў дэталях і спланавалі з улікам стварэння ўмоў для развіцця асобы кожнага навучэнца, забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці, а таксама каб было цікава і пазнавальна. Больш за ўсіх адпачываючых было ў лагеры СШ № 1 «Светлячок» – 49 чалавек.

СШ №1

Кожны дзень тэматычны і з асобным дэвізам. Напрыклад, пятніца – «Дзень юных эколагаў». У яго праграме – рытмічная зарадка, мінутка здароўя «Зялёная аптэка», творчая майстэрня «Чароўны аловак», экалагічныя забегі, пазнавальная праграма і г. д.
Кошт пуцёўкі ў лагеры з дзённым знаходжаннем з 27 сакавіка па 1 красавіка для 6–10 гадовых рабят складае 42 рублі 50 капеек, з якіх бацькі аплачваюць толькі крыху больш за 15 рублёў. Бацькі 11–13 гадовых школьнікаў з 45 рублёў 26 капеек унеслі аплату каля 18 рублёў.
Сацыяльныя сеткі «ЛВ» стракацяць навінамі з вясенніх канікулаў. Гімназісты наведалі палацава-паркавы ансамбль Пуслоўскіх і музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі, даведаліся пра сакрэт смачных цукерак падчас экскурсіі на кандытарскую фабрыку «Камунарка». Рабяты з СШ № 2 сталі наведвальнікамі сталічнага музея займальных навук «Квантум».
У Дараўскай СШ для рабят з лагера адзін з дзён арганізавалі падарожжа ў каралеўства казак. У сельскай бібліятэцы рабяты паўдзельнічалі ў гульнёвай праграме і атрымалі феерверк эмоцый.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з Крывошынскай СШ імя Г. С. Здановіча па традыцыі спалучаюць адпачынак з працай і займаюцца добраўпарадкаваннем школьнай тэрыторыі і парка «Рэпіхава».
А адзінаццацікласніца школы Святлана Бурчыц пад кіраўніцтвам настаўніцы гісторыі Кацярыны Гачко заваявала дыплом III ступені Міністэрства адукацыі ў рэспубліканскім конкурсе юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.
Тры дзясяткі юных спартсменаў СДЮШАР на вясенніх каніку-
лах трэніруюцца і набіраюцца сілы для новых спартыўных дасягненняў і перамог у спартыўна-аздараўленчым
лагеры «Каласок».
У Год міру і стварэння ў кожнай установе адукацыі раёна прадугледжаны шэраг мерапрыемстваў па ваенна-патрыятычным накірунку і ўключэнне ў грамадска-карысную і працоўную дзейнасць. Наогул, праграма канікулаў насычаная. Галоўнае для дарослых – здароўе дзяцей, добры настрой і шчыльная занятасць, якая папярэдж-
вае супрацьпраўныя паводзіны непаўналетніх.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.