Да абмеркавання Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу далучыліся і ляхавічане
Да абмеркавання Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу далучыліся і ляхавічане.
Сваімі меркаваннямі падзялілася галоўны рэдактар раённай газеты «Ляхавіцкі веснік» Маргарыта Кухта-Маслоўская:
-У пераломныя моманты гісторыі дзяржавы, у яе складаныя часы, у хвіліны радасці і трывогі народ заўжды чакае моцнага важкага слова свайго Кіраўніка. Менавіта такім стала штогадовае Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Парламенту. Не толькі таму, што заўжды адказвае на актуаліі часу, а яшчэ і дае дакладную адзнаку ўсяму, што зараз адбываецца ў краіне, вакол яе межаў, акрэслівае, як мы, беларусы, будем ісці далей.
Шэсць умоў, каб зберагчы і ўмацаваць суверэнінтэт, Прэзідэнт агучыў падчас Паслання. Сам па сабе пасыл быў эмацыйны і разам з тым канкрэтны. Асабліва хвалюе тэма ролі Беларусі ў ваенным канфлікце паміж Расіяй і так званым натаўскім блокам, Украінай.
Сёння мы ўмацоўваем свае знешнепалітычныя пазіцыі. А нашым украінскім суседзям варта ўсё ж не слухаць замежных павадыроў, а паглядзець на прыкладзе двух брацкіх народаў, як можна і трэба жыць. Хочацца верыць, што Беларусь ўсё ж стане месцам перагавораў. Упэўнена, заходнія «сябры» па крупіцах адглядзяць-адслухаць выступленне нашага Презідэнта, хацелася б, каб і высновы зрабілі адпаведныя.
Разам з тым, агучаныя факты пра нашу краіну гавораць, што Беларусь для нядобразычліўцаў — спакуслівы кавалак. Эканоміка трымаецца і дае адказ на санкцыйную палітыку. Хацелі задавіць — не атрымалася, разбудзілі вялікую сілу. Як грамадзянцы Беларусі, жанчыне, прыемна чуць і ўсведамляць, што беларусы і іх будучыня пад абаронай. Ваенная аснашчанасць, падрыхтоўка, як адзначыў Прэзідэнт, не дадуць па-варожы ступіць на Беларусь. Мы наадварот ні ад каго не зачыняемся, дзіравыя агароджы не будуем, ды і па-людскі адносімся да тых, хто па волі заходніх ілгуноў аказаўся ў складанай сітуацыі на мяжы. Гэта ў маштабным варыянце.
Важны пасыл прагучаў і наконт сапраўдных патрыётаў. Ліпавыя хваляванні ліпавых лідараў за мяжой — не на карысць беларускаму народу. Ці хвалююцца яны, калі ўзгадняюць чарговы санкцыйны пакет у адрас Беларусі. Наўрад ці думаюць, як тут нам жывецца. Затое гучна крычаць, як сумуюць па Радзіме. Толькі даўно прыжыліся на заходніх плюшках і баяцца, каб, барані Божа, не аднялі кармушку. У складаныя часы галоўнае — працаваць адказна на сваім месцы, гэта плюс да сацыялкі, эканомікі, гэта ўклад у незалежнасць Беларусі. І тут размова не пра высокія матэрыі, гэта пра кожнага з нас. Перш чым патрабаваць ад дзяржавы, зрабі штосьці карыснае.
За гонар і адказнаць лічу прысутнасць у Палацы Рэспублікі падчас Паслання Прэзідэнта. Не кожны палітык можа так размаўляць са сваім народам: адкрыта, шчыра, без забароненых тэм. Так, каб хацелася слухаць і перадаць пасыл кожнаму🇧🇾