«Адпраўце яго ў ЛПП!» Жыцця няма!» – такія звароты ў РАУС не рэдкасць
Так якія ж падставы для накіравання ў ЛПП?
Адказвае ўчастковы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ляхавіцкага РАУС Віталій МАЛЕВІЧ:
– У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакто-рыі і ўмовах знаходжання ў іх», у даныя ўстановы з мэтай медыка-сацыяльнай рэадаптацыі ў спрошчаным парадку могуць быць накі-раваны працаздольныя непрацуючыя грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, асобы, абавя-заныя да кампенсацыі расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне іх непаўналетніх дзяцей, якія знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні, а працаўладкаваныя асобы, якія пакутуюць алкагольнай залежнасцю, – на агульных падставах.
Перад накіраваннем матэрыялаў у суд для вырашэння пытання аб неабходнасці адпраўкі ў ЛПП грамадзяніну абавязкова выдаецца афіцыйнае папярэджанне аб магчымасці такога накіравання, у выпадку, калі ён не зменіць супрацьпраўныя паводзіны і ўчыніць яшчэ адно правапарушэнне ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужыван-нем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў.
Пры парушэнні афіцыйнага папярэджання грамадзянін будзе накіраваны для пра-ходжання спецыяльнай медыцынскай камісіі, што вызначыць наяўнасць або адсутнасць у яго захворвання хранічным алкагалізмам, наркаманіяй або таксі-каманіяй, наяўнасць або адсутнасць захворвання, што перашкаджае знаходжан-ню ў лячэбна-працоўным прафілакторыі.
Тэрмін прымусовага лячэння ў ЛПП – адзін год. Пры гэтым ён можа быць скарочаны зыходзячы з характарыстык асобы. Варта адзначыць, што для асоб, якія накіроўваюцца ў ЛПП у трэці і больш разоў, тэрмін знаходжання там павышаецца да двух гадоў.
Законам прадугледжа-на таксама катэгорыя асоб, якія не падлягаюць накіраванню ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Да іх адносяцца: грама-дзяне, не дасягнуўшыя васемнаццацігадовага ўзросту; дасягнуўшыя агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту; цяжарныя жанчыны; жан-чыны, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да аднаго года; інваліды I і II групы; грамадзяне, у якіх выяўлены захворванні, што перашкаджаюць іх знаходжанню ў ЛПП.
Не варта замоўчваць аб супрацьпраўных паводзінах члена сям’і. Зварот у міліцыю па гэтай прычыне з’яўляец-ца не толькі падставай для разгляду пытання аб накіраванні ў ЛПП, але і садзейнічае папярэджванню магчымых больш сур’ёзных наступстваў такіх паводзін.
Нагадваем, што па пытаннях, якія датычацца аховы правапарадку і прафілактыкі, можна звярнуцца да ўчастковых інспектараў міліцыі, якія ажыццяўляюць прыём грамадзян у памяшканнях грамадскіх пунктаў аховы правапарадку штотыдзень па серадах
з 17.00 да 20.00 у г. Ляхавічы (вул. Дзесюкевіча, д. 43) і з 10.00 да 13.00 у сельскіх выканаўчых камітэтах.