У нас ёсць праўда і толькі праўда. З рабочым візітам Ляхавіччыну наведаў міністр інфармацыі

БОЛЬШ ФОТА ПА СПАСЫЛЦЫ

Падчас рабочага візіту ў Ляхавіцкі раён міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў азнаёміўся з работай школьнай газеты Навасёлкаўскай СШ у рамках сумеснага праекта «ЛВ» і аддзела па адукацыі райвыканкама «Школьны дзённік».

Мінулы чацвер для Ляхавіччыны выдаўся асаблівым у інфармацыйным плане. Інфанагод успомніць раён было шмат і важкіх. З рабочым візітам Ляхавіччыну наведалі міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Таццяна Гагакава.

У рабочым плане – удзел у чарговай нарадзе Ляхавіцкага райвыканкама. Сярод пытанняў – стан і павышэнне эфектыў-
насці ідэалагічнай работы ў арганізацыях Ляхавіцкага раёна і рэалізацыя Праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022–2025 гады.
Асаблівы акцэнт – на інфармацыйную работу і падыходы ў асвятленні грамадска значных тэм раённай газеты «Ляхавіцкі веснік». Сёння журналісты і ідэолагі на перадавой, калі адпрацоўваюць рэгіянальны парадак дня, калі падаюць глабальную тэматыку ў разрэзе і спецыфіцы свайго раёна.
– У раёнах адпрацоўваюць не глабальны палітычны парадак дня. Настрой у людзей ствараюць бытавыя, сацыяльныя, камунальныя пытанні. Укідванні ў альтэрнатыўныя каналы і чаты фарміруюцца на падставе фэйкаў або фактычных падзей (лямпачка, дарога, чарга ў паліклініцы, месцы ў дзіцячым садку, іржавая вада), калі на іх своечасова не зрэагавалі ў раёне, калі людзі не дастукаліся, не датэле-
фанаваліся ў раённую газету ці райвыканкам… – адзначыў Уладзімір Пярцоў.
Таму раёнка павінна і імкнецца стаць не толькі добрым субяседнікам для сваіх падпісчыкаў, але і ўніверсальнай службай, якая дасць адказы на набалелыя пытанні, накіруе ці падкажа.
Таксама міністр інфармацыі сустрэўся з калектывамі раённай газеты «Ляхавіцкі веснік», цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, дзіцячай школы мастацтваў і кінатэатра «Кастрычнік». Закранулі шмат важных тэм. Абмеркавалі галоўныя пасылы Прэзідэнта падчас Паслання беларускаму народу і Парламенту. Сёння ідзе інфармацыйная вайна, барацьба за розумы людзей нашай краіны. Дыпфэйкі, фэйкі, укіды, ілжывая інфармацыя – усё гэта накіравана на падрыў нашага суверэнітэту.
– І хоць мы сталі пасля падзей 2020 года мацнейшымі, ні ў якім разе нельга самазаспакойвацца. Наадварот, варта з новымі сіламі, падыходамі, моцнымі праектамі звяртацца да свайго чытача, гледача, слухача ці карыстальніка сацыяльных сетак. У нас ёсць галоўны інструмент – праўда, і менавіта яе мы павінны супрацьпастаўляць фэйкам, – адзначыў міністр інфармацыі.
А вось для ўдзельнікаў сумеснага праекта «ЛВ» і аддзела па адукацыі райвыканкама «Школьны дзённік» візіт міністра інфар-
мацыі стане падзеяй на ўсё жыццё. У рабоце школьнай рэдакцыі Навасёлкаўскай школы «Школьны бум» прыняў удзел Уладзімір Пярцоў. Гаварылі па-даросламу: пра дзяржаву і пра тое, як моцна яна трымае інфармацыйную абарону. Школьнікі падчас інфармацыйнай гадзіны рабілі агляд прэсы ў кантэксце Паслання Прэзідэнта, абмяркоўвалі каментарыі землякоў-дэлегатаў. Рабяты прадэманстравалі, як працуюць у сваім тэлеграм-канале, як робяць школьную газету. Безумоўна, пацікавіліся пра журналісцкую дзейнасць міністра, ці складана прымаць рашэнні дзяржаўнай важнасці, і як гэта быць сапраўдным журналістам.
Сёння ў Ляхавіцкім раёне кожная школа можа пахваліцца сваім выданнем, акаўнтамі і групамі ў сацыяльных сетках. І робяць гэта школьнікі ад душы, шчыра і з любоўю да малой радзімы. Магчыма, журналісцкія кадры выхоў-
ваюцца і пачынаюць рабіць свядомыя крокі ў вось такіх школьных праектах.

Маргарыта
КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.