Любіць зямлю па-жарабковіцку. Дырэктар ААТ «Жарабковічы» Антон Булаты прымае віншаванні з нагоды юбілею
Патрыёт, які бязмежна любіць сваю малую радзіму, ганарыцца сваёй міралюбівай Айчынай. Кіраўнік, які ўпэўнена і паспяхова стаіць каля руля аднаго з самых вялікіх сельгаспрадпрыемстваў Ляхавіччыны і з дня ў дзень жыве клопатамі тутэйшых працаўнікоў. Неабыякавы і актыўны грамадзянін, які заўжды стараецца быць у цэнтры падзей, што адбываюцца навокал. Шчыры і добразычлівы чалавек, які гатовы выслухаць, дапамагчы, падтрымаць. Клапатлівы і любячы муж, бацька, дзядуля, для якога сям’я – моцная апора і шчаслівае месца, дзе заўжды чакаюць. А яшчэ, па словах блізкіх і знаёмых, выдатны і надзейны сябар, дарадчык і суразмоўца, сціплы чалавек, з якім заўсёды камфортна. Усё гэта – наш зямляк, дырэктар ААТ «Жарабковічы» Антон Булаты.

Ён вырас у вёсцы Трабавічы, з дзяцінства не па словах ведае, што такое нялёгкая сялянская справа – дапамагаў бацькам па гаспадарцы. Адсюль і павага да сельгаспрацаўніка. На кожным кроку, пры любой магчымасці не стамляецца адзначаць тых, хто сёння шчыруе ў сельгаспрадпрыемстве, і з пашанай гаворыць пра ветэранаў, якія стваралі гонар і славу гаспадаркі, што сёлета адзначае 75-гадовы юбілей.
Дарэчы, пра юбілей. На яго святкаванні прагучала мноства шчырых слоў у адрас Антона Булатага. І трэба было бачыць, як радаваліся жарабковіцкія аграрыі за свайго кіраўніка, як ганарыліся ім, як шчодра і шчыра апладзіравалі шматлікім узнагародам, што заслужана атрымаў дырэктар прадпрыемства.
З ранку і да глыбокага вечара – такі працоў-ны дзень дырэктара «Жарабковічаў». Вось ён на жніўным полі радуецца высокай ураджайнасці пшаніцы «багаткі». Праз колькі хвілін ужо на МТФ «Чашчы», адкуль спяшаецца ў мехмайстэрні, удакладніць, якіх запчастак не хапае для неадкладнага рамонту тэхнікі.
Антон Булаты патрабуе ад сваіх падначаленых адказнасці і дысцыпліны, пры неабходнасці вы-слухае і па магчымасці дапаможа кожнаму, хто звяртаецца з просьбай ці за парадай.
«Жарабковічы»– бадай адзінае сельгас-прадпрыемства раёна, што па ўласным жаданні займаецца гандлёвым абслугоўваннем насель-ніцтва, адкрыла тры магазіны: у Зарытаве, Падлессі, Тальмінавічах.
У вытворчых заслугах «Жарабковічаў» немалы ўклад і дырэктара, які жыве справамі прадпрыемства на працягу амаль 30 гадоў, шэсць з якіх узначальвае гаспадарку. Трактарыст, аграном, намеснік дырэк-тара, кіраўнік – такі пра-цоўны шлях спачатку ў калгасе «Беларусь», потым у «Жарабковічах» Антона Булатага.
Дынастыя Булатых – адна з дзясяткаў у гаспадарцы. Бацька сённяшняга кіраўніка ўсё жыццё працаваў механізатарам у калгасе, маці – у паляводстве, прафесія сына Паўла не звязана з аграрнай, але не адзін сезон юнак шчыраваў камбайнерам на жніве.
– Наш калектыў здольны на многае. Перакананы, што той, хто любіць свой край, зямлю, на якой плённа працуе, можа дасягнуць любых вытворчых вяршынь. Задача кіраўніцтва –згуртаваць, накіраваць, стварыць належныя ўмовы працы, забяспечыць неабходнай тэхнікай і даць магчымасць зарабіць дастойную заработную плату. Менавіта ў гэтым накірунку і рухаецца гаспадарка з года ў год, – сцвярджае дырэктар ААТ «Жарабковічы» Антон Булаты.
Сёння Антон Булаты святкуе юбілей. Канешне, 60 гадоў – гэта бясцэнны жыццёвы багаж ведаў, вопыту, уменняў, маг-чымасць азірнуцца і зрабіць пэўныя выс-новы. Але 60 – гэта і выдатны шанц будаваць новыя планы і марыць, працаваць і радавацца вялікім здзяйсненням, атрымліваць асалоду ад кожнага імгнення. Напэўна, сёння Антон Булаты атрымае нямала віншаванняў. «ЛВ» далучаецца да ўсіх цёплых слоў і зычыць юбіляру, надзейнаму сябру і шмат-гадоваму падпісчыку раёнкі моцнага здароўя, трываласці, поспехаў ва ўсіх пачынаннях.
Галіна КАНЬКО.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё галіны сельскай гаспадаркі і ў сувязі з 60-гадовым юбілеем узнагароджаны дырэктар ААТ «Жарабковічы» Антон БУЛАТЫ.