Красавік дае пЛЁН. Хто з сельгаспрадпрыемстваў Ляхавіцкага раёна паспеў вызначыцца на сотнях пасеяных яравых гектараў

Мінулая нядзеля, а затым і па-сапраўднаму цёпла-вясновыя першыя дні бягучага тыдня сур’ёзна актывізавалі ход сельскагаспадарчых работ. Аграрыі раёна рыхтуюць палі, а некаторыя паспелі вызначыцца на сотнях пасеяных яравых гектараў.

Сейбіты Віктар Верамей і Ігар Страмавус.

У полі і механізатары ААТ «Ляхавіцкі льнозавод». Што важна, вызначыліся не толькі на сяўбе профільнай для завода сельскагаспадарчай культуры. Сяўба для льнозавадчан пачалася
3 красавіка з яравога ячменю. Гэта культура з’яўляецца для завода стабільна што-гадовай. Але калі некалькі апошніх гадоў ячмень на льнозаводскіх палетках выспяваў прыкладна на шасці дзясятках гектараў, сёлетні пасяўны ячменны клін вырас больш як удвая –
да 122 гектараў. Як рас-казаў вядучы аграном прадпрыемства Мікалай Герасімовіч, з ячменем справіліся ў рэжыме «сёння – заўтра»: пачалі і на наступны дзень адрапартавалі пра міні-дасеўкі. Глеба была падрыхтавана папярэдне, а выканаць саму пасяўную аперацыю для двух адкамандзіраваных на ячменны палетак агрэгатаў складанай задачай не з’яўлялася.


У панядзелак на розных палях ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» працавала аж шэсць пасяўных машын, а лік засеяных на раніцу дня льногектараў ужо ішоў на тры сотні.
– Тэхніка падрыхтавана, работа арганізавана – дык чаму б не папрацаваць! У полі затрымліваемся да васьмі гадзін вечара, яно ж з’яўляецца для нас сталоўкай. Кормяць добра і каларыйна. За першыя дні яравой кампаніі зрабілі нямала. Але ж асноўнае яшчэ наперадзе, – падзяліліся меркаваннем работнікі падчас кароткага перапынку, выкліканага неабходнасцю дазапраўкі сеялак пасяўным матэрыялам.
Што за матэрыял? У сезоне 2023 года ў палявых угоддзях прадпрыемства будзе набіраць моц, сілу і даўжыню даўгунец айчынных сартоў «грант», «рубін», «талер».
У кампанію названым сёлета таксама трапіў і замежны «эдэн». Па словах Мікалая Герасімовіча, як і заўсёды, сарты льну падбіраліся з пазіцый урадлівасці ва ўмовах іменна нашага клімату і асаблівасцяў глебы.
– Другім арыенцірам з’яўляліся тэрміны паспявання. Важна, каб палі выходзілі ў стан убо-рачнай спеласці не адразу – паступова і адзін за адным. Справіліся з раннімі палеткамі, перайшлі на сярэд-няраннія і так далей. Каб не назіралася перахлёстаў, у той жа час не здаралася перапынкаў у рабоце, выкліканых недаспеласцю ней-кага з палёў, – тлумачыць пасяўную стратэгію вядучы аграном.
Пра пасяўныя льнаплош-чы прадпрыемства можна сказаць, што ўжо некалькі апошніх сезонаў яны застаюцца на высокім і стабільным узроўні. Летась было 2,2 тысячы гектараў, сёлета ўсяго на дзясятак гектараў менш.
Стабільна высокім з’яўляецца і фактар раскіданасці заводскіх ільногектараў. Плошча нямногіх асобных палёў складае пад дзве сотні гектараў, іншыя – іх таксама няшмат – займаюць ад васьмі да крыху за дзясятак-два гектары. Іншая нязручнасць і, між іншым, дадатко-выя затраты ў працэсе вырошчвання даўгунцу ў шырокай геаграфіі пасяўных палеткаў. Размешчаны яны фактычна ва ўсіх палявых зонах раёна. Ваколіцы Зарытава, напрыклад, – адзін полюс, вёска Любейкі – іншы. А ёсць і Лабузы, і Вялікая Лотва, і многае іншае. Але і інакш нельга: згодна з аграрнай навукай, палі пад лён могуць паўтарацца праз чатыры, а лепш – пяць гадоў, характарызавацца пэўнымі фізіка-геалагічнымі адметнасцямі. А гэта – патрэбнасць і навука выбіраць.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.