16 красавіка – Вялікдзень па календары праваслаўнай канфесіі

Паважаныя хрысціяне праваслаўнай канфесіі!
Сардэчна віншуем вас са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем – Вялікаднем!

Вялікдзень сімвалізуе радасць жыцця, непарыўную сувязь часоў і пакаленняў, аб’ядноўвае людзей на аснове духоўных каштоўнасцей і натхняе на здзяйсненне добрых спраў і ўчынкаў. У гэтае свята становіцца асабліва зразумела, якія важныя для нас духоўныя і сямейныя каштоўнасці, памяркоўнасць і разуменне, чысціня нашых думак.
Жадаем абсалютнага спакою душы, міру і гармоніі, дастатку і працвітання, шчасця і дабрабыту, а таксама вялікіх спадзяванняў у сэрцы, якія абавязкова будуць спраўджаны. Няхай радасць светлага свята натхніць вас толькі на добрыя справы і надасць сілы для новых пачынанняў!

РАЁННЫ  ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.     РАЁННЫ   САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя жыхары  Ляхавіцкага раёна!
Ад усёй душы віншую вас з цудоўным святам – Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем!
Святкаванне Вялікадня садзейнічае яднанню людзей, іх духоўнаму ўздыму і імкненню да ідэалаў дабра і чалавекалюбства, умацоўвае веру ў дабро і справядлівасць, дорыць радасць і надзею, натхняе на добрыя справы.
Бязмежная, жыццесцвярджальная вера была і застаецца духоўным стрыжнем нашага народа, крыніцай яго невычэрпнай сілы і вялікіх здзяйсненняў у імя будучыні.
Няхай гэтае вясновае свята ўвойдзе ў кожны дом з мірам і дабром, прынясе радасць, шчасце і любоў! Здароўя, Божай дапамогі ва ўсіх добрых пачынаннях! Дабра вам і светлых надзей!

Людміла ЖАЛНЕРЧЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.