Першая з матэматыкаў. Настаўнік ляхавіцкай гімназіі стала пераможцай абласнога этапу конкурсу «Настаўнік года»

12 красавіка ў Брэсцкім абласным цэнтры маладзёжнай творчасці ўзнагародзілі пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь». У фінал выйшлі 48 настаўнікаў і выхавальнікаў, і толькі палова з іх сталі ўладальнікамі дыпломаў першай, другой і трэцяй ступеняў.
А восем канкурсантаў сталі першымі ў сваіх намінацыях. Настаўніца матэматыкі ляхавіцкай гімназіі Таццяна Крапіневіч заваявала дыплом I ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка».

На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароду нашай зямлячцы ўручылі начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Наталля Каліноўская і старшыня Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Іван Васіленка.
Урок у незнаёмым калек-тыве і майстар-клас, са-мааналіз урока, псіхолага-педагагічнае тэсціраванне і перакананае выступленне на тэму «Выхаваць чалавека» – Таццяна Крапіневіч дастойна пераадолела ўсе іспыты, і абласное журы высока ацаніла яе прафесійнае майстэрства.
– Педагог-наватар, які заўсёды ў пошуку рацыянальных метадаў і прыёмаў навучання, што адразу перадае навучэнцам, – гэта пра Таццяну Аляксандраўну. Удзельнічае ў разнастайных адукацыйных праграмах і праектах, валодае асаблівым стылем і падыходам да выкла-дання прадмета. У конкурсе прафесійнага майстэрства на ўсіх этапах паказала сябе прафесіяналам і асобай, –
з гонарам расказвае пра пераможцу абласнога этапу загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета Святлана Маргаева.
Радасць перамогі з Таццянай
Крапіневіч раздзялілі прадстаўнікі аддзела па адукацыі райвыканкама і калегі, якія спецыяльна для гэтага прыбылі ў Брэст. У святочнай зале гучалі шчырыя віншаванні і пажаданні пакарэння чарговых прафесійных вяршынь. А восенню адбудзецца рэс-публіканскі этап конкурсу пра-фесійнага майстэрства, куды пуцёўку атрымала і настаўнік з ляхавіцкай гімназіі.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.