Пра гэта нельга забываць. Штогод 11 красавіка па рашэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый пазначаны як Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў
Яны ведаюць мяжу паміж жыццём і смерцю. Гора, боль, здзекі, што на ўласным лёсе зведалі былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, інакш як сапраўдным адам не назавеш. Многія, у тым ліку дзеці, падлеткі, жанчыны і старыя, не вытрымалі і загінулі ў пекле Другой сусветнай вайны, у іх няма магіл, і нават прозвішчы невядомыя, іх адабралі фашысты. Замест імёнаў і прозвішчаў на руках вязняў зверскі выпальваліся нумары…
Штогод 11 красавіка па рашэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый пазначаны як Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Чаму выбрана менавіта гэта дата? 11 красавіка 1945 года вязні аднаго з буйнейшых лагераў смерці – канцлагера Бухенвальд – паднялі інтэрнацыянальнае паўстанне.
Усяго на тэрыторыі гітлераўскай Германіі і акупаваных ёю тэры-торыях дзейнічала больш за 14 тысяч кан-цэнтрацыйных лагераў, гета і турмаў, дзе катавалі, расстрэльвалі, душылі ў газавых камерах людзей, ставілі над імі медыцынскія вопыты і нечалавечыя эксперыменты. За гады Другой сусветнай вайны праз гэтыя лагеры смерці прайшлі больш за 20 мільёнаў чалавек.
Актывісты раённай арга-нізацыі ГА «Белая Русь» напярэдадні памятнага дня пабывалі ў гасцях у былых вязняў Зоі Осіпавай, Ніны Папянюк, Уладзіміра Жаваранка, Яўгеніі Кудзінай, Таццяны Віхноўскай, Аляксандры Данільчык.
Для старшакласнікаў Крывошынскай СШ кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Сяргей Турчанка правёў урок мужнасці «Пра гэта нельга забываць». Як адзначаюць рабяты, без слёз нельга было глядзець на кадры дакументальнай хронікі, якімі суправаджаўся расказ настаўніка пра генацыд беларускага народа. Такое нельга забыць і нельга дараваць. І як знак памяці і смутку пра нявінныя ахвяры гітлераўскага рэжыму – хвіліна маўчання, у якой застылі і дзеці, і дарослыя.
Цішыню музейнага пакоя пранізалі гукі метранома –
у музеі баявой і працоў-най славы СШ № 2 школьнікі сабраліся на мерапрыемства «Хроніка гістарычных падзей «Памяць не памірае». Памочнік пракурора Ляхавіцкага раёна Яўгеній Вількоўскі расказаў пра ход расследавання ўзбуджанай Генеральнай пракуратурай Беларусі крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа.
– Абавязак сённяшніх пакаленняў – захаваць памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку і пра тое, як цяжка было мірнаму насельніцтву ў прамым сэнсе выжываць. Страшна нават уявіць, колькі давялося перажыць нашым продкам за тры гады гітлераўскай акупацыі. І сёння праз дзесяцігод-дзі адкрываюцца ўсё новыя факты генацыду беларускага народа. У школьным музеі створана пастаянная экспазіцыя, прысвечаная тэме кан-цэнтрацыйных лагераў у гады Другой сусветнай вайны, тут сабрана нямала экспанатаў – сведкаў тых падзей, – адзначае кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні СШ № 2 Віталій Толкач.
Галіна КАНЬКО.