Напоўненыя жыццём. У Ляхавіцкім раёне заклалі алею з 48 бяроз — па колькасці населеных пунктаў раёна, што спалілі ў гады ваеннага ліхалецця фашысты
Памяць – гэта катэгорыя вечнасці, народная памяць – фундамент існавання і развіцця. Боль Вялікай Айчыннай вайны, што апаліў нашу зямлю, і сёння не становіцца меншым. У пакаленнях беларусаў закладзена генетычнае жаданне зберагчы гістарычную праўду, захаваць Радзіму.
Мы не здрадзім, не забудзем фашысцкія здзекі з нашых
людзей, не даруем боль і пакуты тых, хто зажыва згарэў у варожым агні. Лёс Хатыні стаў страшнай рэаліяй і для 48 вёсак і хутароў Ляхавіцкага раёна.
Як напамін, як стрыжань нашай непахіснай памяці пра генацыд беларускага народа, у вёсцы Марынова будзе ўсталяваны сімвал спаленым вёскам раёна.
А на мінулым тыдні на гэтым месцы заклалі алею з бяроз. І колькасць саджанцаў, што хутка пацягнуцца да неба, напоўняцца жыццём, таксама сімвалічная – іх 48, як тых населеных пунктаў раёна, што знішчылі ў агні фашысты.
Наша ініцыятыўная моладзь стала ідэйным натхняльнікам добрай справы. Актывісты БРСМ і Маладзёжнага парламента пры Ляхавіцкім раённым Савеце дэпутатаў згуртавалі вакол сябе такіх жа патрыятычна настроеных землякоў.
Працаўнікі райбальніцы, малочнага завода, РАНС, аддзялення па ахове аб’ектаў у горадзе Ляхавічы, педагогі СШ № 1, прадстаўнікі Кампартыі Беларусі і іншыя нераўнадушныя землякі далучыліся да пасадкі дрэў. Партнёрам патрыятычнай акцыі стаў Ляхавіцкі лясгас.
Удзел у закладцы алеі прыняў старшыня дэпутацкага корпуса раёна Юрый Чаранкевіч:
– Памяць – гэта вялікая сіла, якая аб’ядноўвае пакаленні. Прыемна бачыць нашу моладзь у справе, што накіравана на захаванне міру, на падтрыманне стабільнасці ў квітнеючай краіне. Маладыя сваю грама-
дзянскую пазіцыю выказваюць у справах, што робяць Беларусь лепшай. У Год міру і стварэння наша задача – умацаваць нашы незалежныя пазіцыі, Беларусь на сусветнай карце годна трымае свае пазіцыі, што заснаваны на міры
і гістарычнай праўдзе.
Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.