Гармонія дзіцячай душы. Кожны справаздачны канцэрт Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў – феерыя творчасці
Кожны справаздачны канцэрт Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў – гэта сапраўдная феерыя творчасці. Лепшыя
з лепшых выхаванцаў школы прадставілі на суд самага народнага журы свае таленты і прадэманстравалі, чаму навучыліся за мінулы год. А паглядзець, паслухаць і атрымаць асалоду было ад чаго!
Юныя таленты побач са сваімі кіраўнікамі пагружалі кожнага прысутнага ў гучанне сваіх інструментаў. Да мурашоў даводзілі п’есы, вальс Шапэна, «Персідскі марш»… Краналі да глыбіні душы гукі струнных, духавых, фартэпіяна, баяна, акардэона, ударных. А як жа пранікнёна дзяўчынкі, што прадстаўлялі тэарэтычнае аддзяленне, спявалі вядомыя песні пра мір, любоў і тое, што вакол нас. Гармонія рухаў – гэта пра харэаграфічнае аддзяленне ДШМ. Увогуле, кожнае выступленне было яркім. «Брава!» літаральна пасля кожнага творчага нумара гучала з глядацкай залы.
Наогул, у зале панавала асаблівая атмасфера: мамы і таты, бабулі і дзядулі, брацікі і сястрычкі, знаёмыя і сябры цёпла і пяшчотна падтрымлівалі сваіх родных на сцэне. І гэта шчырасць эмоцый энергетычна падбадзёрвала тых, хто вельмі хваляваўся, выхо-
дзячы на сцэну. А на сцэну, як прастаўлялі вядучыя, выходзілі юныя ляхавічане, якія за год паспелі напрацаваць на дыпломы пераможцаў, лаўрэатаў, уладальнікаў Гран-пры і іншых высокіх узнагарод. Аздобіла атмасферу выстаўка работ наву-
чэнцаў мастацкага аддзялення.
Рыта Красавіцкая.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.