Увага і клопат – ветэранам. Напярэдадні Дня Перамогі дзяржава традыцыйна аказвае дадатковую падтрымку самым заслужаным людзям

Напярэдадні Дня Перамогі дзяржава традыцыйна аказвае дадатковую падтрымку самым заслужаным людзям – ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія пацярпелі ад яе наступстваў.

У адпаведнасці з рашэннем Кіраўніка дзяржавы каля 10 тысяч чалавек у гэтыя дні атрымаюць матэрыяльную дапамогу да свята 9 Мая. На Ляхавіччыне такой увагай ахоплены 11 чалавек, на выплату якім выдаткавана сума 10 500 рублёў.
26 красавіка ў Ляхавіцкім раёне прадстаўнікі сельвыканкамаў, сацыяльнай службы, пошты і навучэнцы школ пабывалі з прыемнай місіяй у ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміра Пракапенкі і дзесяці землякоў, пацярпелых ад наступстваў вайны.
Кветкі і шчырыя словы ўдзячнасці за мір, мужнасць і патрыятызм гучалі ад маладога пакалення.
Матэрыяльная дапамога ветэранам, якія атрымліваюць пенсію на даму, выплачана за адзін дзень.

Святлана СМАРШЧОК, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама.