Даручэнні на дарожную тэму. Дарожная тэма – сярод самых актуальных для жыхароў Ляхавіччыны
Дыялог «улада – народ» становіцца ўсё больш эфектыўным і выніковым. Большасць праблем, агучаных падчас зваротаў жыхароў раёна да прастаўнікоў заканадаўчай і выканаўчай улады розных узроўняў на сустрэчах у калектывах, прамых тэлефонных лініях і асабістых прыёмах грамадзян, на дыялогавых пляцоўках, падчас работы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, на сельскіх сходах, у наказах дэпутатам, вырашаецца. Безумоўна, не ўсе звароты могуць вырашыцца так хутка, як хацелася б, яны бяруцца на кантроль, але без увагі не застаецца ні адно пытанне.
Дарожная тэма – сярод самых актуальных для жыхароў Ляхавіччыны. І тычыцца яна не толькі стану гарадскіх і сельскіх вуліц, своечасовасці і якасці рамонту, але і ўладкавання аўтобусных прыпынкаў. Па звароце жыхароў аграгарадка Навасёлкі быў абноўлены прыпынак на вуліцы Школьнай у аграгарадку. І такіх прыкладаў можна прыводзіць нямала.
– Згодна з абласной праграмай паэтапнага добраўпарадкавання (рэканструкцыі) прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту на 2022–2025 гады ў нашым раёне плануецца ўладкаваць каля 90 прыпыначных пунктаў. Запланаваны такія работы, як укладка
пліткі, устаноўка сметніц і лавачак. Адразу адзначу, колькасць будзе карэкціравацца ў залежнасці ад колькасці насельніцтва, якое пражывае ў сельскай мясцовасці. У мінулым годзе ўладкаваны прыпыначны пункт у вёсцы Набярэжнай. А сёлета – тры прыпынкі ў Свяціцы і два ў Падбароччы. На гэтыя мэты зрасходавана каля 25 тысяч рублёў, выдаткаваных з абласнога бюджэту. Да канца
2023 года каля 35 абновак з’явяцца ў Галаўнінцах, Рачканах, Начы, Гулічах, Бенькаўцах, Пад’язаўлі, Стральцах і іншых населеных пунктах раёна, – расказвае галоўны інжынер ДРБУ-200 Вадзім Янкоўскі.
І ў працяг тэмы. Што тычыцца дзеючых прыпыначных пунктаў, то, па словах начальніка ДРБУ-200 Ігара Піліногі, тыя, якія патрабуюць рамонту, яго атрымаюць. Ёсць і такія, што трэба дэманціраваць. У прыватнасці літаральна перад выхаднымі былі дэманціраваны аўтобусныя прыпынкі ў Гарбачах і Куршынавічах, што не выкарыстоўваліся.
Галіна КАНЬКО.