Беларусь памятае. Памятаем кожнага

Вось ужо амаль восем дзесяцігоддзяў беларусы ад пакалення да пакалення перадаюць эстафету памяці пра народны подзвіг у імя жыцця і незалежнасці, у імя Вялікай Перамогі.

Уладзімір Пракапенка заўсёды ў цэнтры ўвагі

Здаецца, яшчэ нядаўна ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны былі самымі ганаровымі гасцямі на святочных урачыстасцях на Кургане Славы. Сёння ў Ляхавіцкім раёне застаўся толькі адзін з калісьці вялікага шэрага воінаў-вызваліцеляў. Уладзіміру Пракапенку
больш за 98 гадоў, узрост вымусіў былога настаўніка стаць дамаседам. Але ён заўсёды з задавальненнем прымае гасцей, якіх у доме ветэрана бывае нямала: школьнікі, моладзь, прадстаўнікі ўлады, грамадскіх аб’яднанняў і сацыяльнай службы… Заўсёды ў цэнтры ўвагі і шасцёра землякоў, якія былі вязнямі фашызму, дзве сям’і загінулых, два інваліды с дзяцінства з прычыны ваенных дзеянняў. Ім – усеагульная ўвага і клопат.
А яшчэ – вянкі і кветкі да воінскіх пахаванняў, піянерская вахта каля помнікаў і абеліскаў, урокі памяці ў школах, заўсёды хвалюючая мінута маўчання. І ўсенароднае абурэнне, калі зноў гучыць навіна, што ў суседніх краінах пазбавіліся ад чарговага помніка – напаміну
пра тое, хто вызваліў свет ад  фашызму.
Беларусь памятае. Памятаем кожнага!

Увага і клопат- былым вязням фашысціх канцлагераў, у тым ліку Ніне Папянюк, Уладзіміру Жаваранку, Зоі Осіпавай (фота з архіву «ЛВ»)