Класная кампанія. Кожны з шасці адзінаццацікласнікаў Малагарадзішчанскай СШ ярка паказаў свае здольнасці і веды падчас навучання

Сёлетніх выпускнікоў Малагарадзішчанскай школы настаўнікі яшчэ доўга будуць ставіць у прыклад іншым навучэнцам, успамінаць з цеплынёй, узгадваць шматлікія дасягненні і перамогі. Іх толькі шасцёра – два юнакі і чатыры дзяўчынкі. Але якія!

Педагог-арганізатар Малагарадзішчанскай СШ Надзея Лапіч расказвае пра кожнага захоплена і з асаблівай сардэчнасцю.
Іх сумесная гісторыя пачалася ў пятым класе, калі разам будавалі і пракладвалі паходныя маршруты па Ляхавіччыне. Любоў да роднага краю «давяла» да перамогі на рэспубліканскім узроўні. У 2018 го-
дзе родную школу праславіла тады сямікласніца Дар’я
Наскавец, калі ў межах грама-дзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» ў рэспубліканскім этапе конкурсу юных экскурсаво-даў заняла першае месца. Вікторыю прынесла прэзентацыя экскурсійнага маршруту, які ўключаў культурна-архітэктурныя славутасці ляхавіцкай зямлі, а непадробны інтарэс выклікаў макет Ляхавіцкага замка. Праз год зноў перамога. На гэты раз у рэспубліканскай акцыі «Любім Беларусь, ганарымся Беларуссю, падарожнічаем па Беларусі…». Дар’я – лідар па жыцці. Умее моцна сябраваць, арганізаваць іншых і сур’ёзна ставіцца да кожнай справы. Усе школьныя гады паспявала і выдатна вучыцца, і прымаць удзел у разнастайных конкурсах. Ганаровых абавязкаў і статусаў старшыня піянерскай дружыны імя М. І. Цацына, сакратар пярвічкі БРСМ удастойвалася дзякуючы мэтанакіраванасці. Летась, напрыклад, у абласным этапе VII Рэспубліканскага конкурсу «Лідар года – 2022» Дар’я заваявала дыплом II ступені. Групай падтрымкі і памочнікамі ў падрыхтоўцы творчых заданняў сталі аднакласнікі.
Адказны, шчыры, камуніка-бельны, мае залатыя рукі. Гэта пра Ягора Пляшэвіча. Ён з тых, хто заўсёды прыйдзе на дапамогу, падыме настрой трапнымі жартамі і пастараецца адрамантаваць любую рэч. У дзявятым класе спрабаваў сілы ў абласной алімпіядзе па тэхнічнай працы, а сёлета заваяваў на абласным этапе дыплом III ступені. Падтрымаць сябра адправіліся і аднакласніцы Наталля і Алеся.
Асобна пра Наталлю Шыпіла. Добрая і чуллівая Натка (так яе называюць аднакласнікі), уважлівая да іншых, «спецыялізуецца» на асновах бяспекі жыццядзейнасці. На працягу некалькіх гадоў была сярод лепшых на раённым этапе алімпіяды, а ў сёмым класе ўдастоена дыплома III ступені па біялогіі.
У класнай кампаніі і Сняжана Саванчук – мясцовая салістка і стараста. А яшчэ актыўная ўдзельніца інтэлектуальных іспытаў. З нядаўніх узнагарод – дыплом II ступені абласной навукова-практычнай канферэнцыі да-следчых работ па тэме «Завінскія мелавыя кар’еры». Абараняла работу і на рэспубліканскім туры.
Пра такіх, як Максім Сяргей, гавораць: душа кампаніі. Актыўны і шчыры, ён заўсёды гатовы прыняць удзел у акцыях і творчых мерапрыемствах, выдатна зарэкамендаваў сябе ў даследчай дзейнасці.
Калі даверыў сакрэт Алесі Патоцкай – ведаеш, што яна не прагаворыцца нікому. Умее сяб-раваць і падтрымаць не толькі словам, але і справай.
Дружная каманда разам завая-вала нямала ўзнагарод. У 2018 го-
дзе атрымалі дыплом I ступені ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу агітбрыгад «Запалі агонь дабра!» і дыплом II ступені абласнога конкурсу відэаролікаў і рэпартажаў «Самы лепшы дзень».
Дзякуючы зацікаўленасці класа, школа рэалізавала інавацыйны праект адукацыйнага падарожжа «Нашчадкі вялікіх людзей Ляхавіччыны». У міжнародным конкурсе, дзе спаборнічалі чатыры краіны і 98 удзельнікаў, малагарадзішчанская работа ўзнагароджана пахвальным лістом і падарункам. Міністэрства лясной гаспадаркі прызнала відэаролік – справаздачу мясцовых школьнікаў пра ўдзел ў акцыі «Тыдзень лесу – 2022», размешчаны ў сацыяльнай сетцы TikTok, лепшым у рэспубліцы.
За адзінаццаць гадоў навучан-ня рабяты заваявалі больш за
150 грамат і дыпломаў ад раённага да рэспубліканскага ўзроўняў. Без іх не абыходзілася ні адно школьнае мерапрыемства ці сустрэча. Ды і ў вучобе яны дэманструюць майстар-клас. Маюць сярэдні вучэбны бал ад 7,8 да 9,3.
І заўсёды побач з рабятамі і разам з імі класны кіраўнік Таццяна Лешык. Канешне, усе цудоўныя падзеі і дасягненні – вынік нераўнадушша, клопату і ўвагі калектыву настаўнікаў. Кожны з педагогаў ідзе на ўрок у гэты клас з радасцю і натхненнем.
– Нашы дзеці! З імі можна ўсё! Яны сапраўдныя патрыёты і доб-
рыя навучэнцы. З імі не хочацца развітвацца. Жадаем ім шырокай жыццёвай дарогі і спраўджвання мараў. А школа заўсёды чакае іх, –
адзначае дырэктар СШ Анжэла Яварчук.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.