Іван ды Ангеліна. Восем дзяўчынак і столькі ж хлопчыкаў – лічбы красавіцкіх нараджэнняў у Ляхавіцкім раёне
Восем дзяўчынак і столькі ж хлопчыкаў – лічбы красавіцкіх нараджэнняў. У дзіцячай кампаніі і адна двойня – хлопчыкі.
Як расказала начальнік аддзела загса райвыканкама Вольга Новік, першынец зарэгістраваны ў трох сем’ях, дугое дзіця – у васьмі сем’ях. У чатырох сем’ях нашых землякоў нарадзілася трэцяе дзіця, у адной сям’і – шостае.
Сярод красавіцкіх дзяўчынак у топе імя Ангеліна – так назвалі дзвюх дочак. А яшчэ дзяўчынкам далі прыгожыя імёны Ганна, Арына, Варвара, Дарына, Дар’я і Ясенія.
У другім месяцы вясны ў хлопчыкаў на першым месцы імя Іван – так сваіх сыноў назвалі ў дзвюх сем’ях. Былі таксама Усевалад, Мацвей, Міраслаў, Радамір, Расціслаў, Руслан.
Красавіцкім здаравячком прызнаны Радамір, вага якога пры нараджэнні скла-ла 4 100 грамаў пры росце 55 сантыметраў.
Сярэдні ўзрост бацькі – 23 гады, а маці – 19.
Стала маці і 39-гадовая ляхавічанка, бацькам – 38-гадовы зямляк.
У красавіку ў аддзеле загса зарэгістравана сем шлюбаў, адзін у сельвыканкаме.
Сярэдні ўзрост жаніха – 32 гады, нявесты – 31.
Юнымі маладымі ў красавіку па звестках загса лічацца 21-гадовы жаніх і 20-гадовая нявеста. Марш Мендэльсона гучаў і для 44-гадовага жаніха, а таксама для 48-гадовай нявесты.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.