Прамыя тэлефонныя лініі
20 мая з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па
пытаннях парадку рэгулявання зямельных адносін, работы
аграпрамысловага комплексу, прыёму малака ў насельніцтва, перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, аховы навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў правядзе першы намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ЗАЙЧУК Валянцін Міхайлавіч. Існуючыя праблемы, а таксама прапановы можна будзе абмеркаваць па тэлефоне ў горадзе Брэсце 8-0162-26-99-26.
З існуючымі пытаннямі або прапановамі можна звярнуцца праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, якая прызначана для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (паведамленняў) на іх. Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца з дапамогай сайта ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел.
20 мая з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях работы аграпрамысловага комплексу раёна, парадку рэгулявання зямельных адносін, прыёму малака ў насельніцтва, перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, аховы навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў правядзе першы намеснік старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ПЫЖЫК Васілій Мікалаевіч па тэлефоне 6-05-65.