З узнагародай!
Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм і ініцыятыву ў рабоце, значны асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту Ляхавіцкага раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту – узнагароджана дырэктар ДВСУ «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву Ляхавіцкага раёна» Валянціна РУСАКЕВІЧ.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё дзіцяча-юнацкага спорту і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту – узнагароджана трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы ДВСУ «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву Ляхавіцкага раёна»
Алена УЛЬЯНАВА.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за добрасумленную плённую працу, ініцыятыву ў рабоце і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту – адзначана інспектар па кадрах СДЮШАР Ляхавіцкага раёна Вольга КУРЛОВІЧ.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў за добрасумленную працу, адказныя адносіны да работы, высокую працоўную дысцыпліну адзначана ўборшчык памяшканняў СДЮШАР Ляхавіцкага раёна Марыя ВІХНОЎСКАЯ.