«Каласок» і ўсе-ўсе-ўсе. Калі стартуе першая змена ў «Чайцы» Ляхавіцкага раёна?
Сёння дарослыя звяраюць планы і прадумваюць формы цікавага і змястоўнага летняга адпачынку для дзяцей. Некаторыя арганізацыйныя моманты яшчэ карэкціруюцца, але дакладна вядома, што, напрыклад, аздараўленчы лагер «Чайка» сёлета прыме больш за 360 хлопчыкаў і дзяўчынак.
Першая змена там стартуе з 5 чэрвеня і завяршыцца 22,
другая – з 25 чэрвеня па 12 ліпеня, трэцяя змена пачнецца 15 ліпеня і фінішуе 1 жніўня, тэрмін чацвёртай змены – з 4 па 21 жніўня. Кошт пуцёўкі ў залежнасці ад узросту вар’іруецца ад 535 да 552 рублёў, прычым дзяржаўная датацыя вызначана ў памеры 264 рублёў. Бацькоўская даплата за 18-дзённую змену будзе не менш за
10 працэнтаў і складзе каля 60 рублёў. Частку кошту кампенсуюць арганізацыі, дзе працуюць бацькі.
З 5 па 24 чэрвеня прымуць рабят на аздараўленне лагеры з дзённым знахо-джаннем, якія па традыцыі размяшчаюцца на базе ўстаноў адукацыі раёна (выключэнне складаюць СШ № 1, дзе запланаваны рамонт харчаблоку, гімна-зія, Жарабковіцкая СШ імя
М. Г. Мінкевіча і ЦКРНіР).
З 4 па 24 ліпеня 96 дзяцей і падлеткаў цікава правядуць час у лагеры з дзён-ным знаходжаннем на базе гімназіі і сем чалавек – у цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. У СШ № 1 на першы месяц канікулаў запланаваны лагер працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем. Шчыраваць рабяты будуць пад кіраў-ніцтвам камунальнікаў. Арганізатарам двух атрадаў у Навасёлкаўскай і Ліпскай СШ стане ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне рай-выканкама. Дзве змены (160 адпачывальнікаў) запланаваны ў СДЮШАР у спартыўным лагеры з дзённым знаходжаннем «Каласок» (першая змена з 1 па 21 чэрвеня, а другая – з 7 па 26 жніўня).
– Як і заўсёды, у цэнтры ўвагі аздараўленчай кампаніі забеспячэнне бяс-печных умоў знаходжання дзяцей, выкананне правілаў аховы працы і санітарных супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. Важ-нае значэнне надаецца ўзаемадзеянню з рознымі ведамствамі, напрыклад, з РАНС, РАУС, медыкамі, энерганаглядам і іншымі, –
падкрэслівае метадыст раённага вучэбна-мета-дычнага кабінета Наталля Васілеўская.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.