Эскізы дажыначнага партрэта. Як Галаўнінцы рыхтуюцца прыняць раённы фестываль-кірмаш «Дажынкі»

Тое, што адбываецца цяпер у вёсцы Галаўнінцы, можна па праве назваць стартам у новае жыццё. Сёлета вёска атрымала сімвалічны сталічны статус і рыхтуецца прыняць у сябе раённы фестываль-кірмаш «Дажынкі».

Згодна з распрацаваным планам кожная арганізацыя адказвае за свой участак работ. Галоўнае – прытрымлівацца тэрмінаў і рабіць усё якасна. Раённая ўлада трымае на кантролі ход падрыхтоўчых работ, пытанне разглядаецца на апарат-ных нарадах. Няма такога дня, каб у жніўную сталіцу не наведваўся з інспекцыяй старшыня Крывошынскага сельвыканкама Сяргей Баргамон. Ён не толькі кантралюе ход спраў, але і сустракаецца з тутэйшымі жыхарамі, каб высветліць, ці няма якіх іншых праблем, адказвае на пытанні. Кожная сустрэча – канструктыўная і важная, іншы раз прадугледжвае работу над памылкамі для тых арганізацый, якія няякасна справіліся з атрыманым заданнем.
«ЛВ» прапанаваў Сяргею Баргамону правесці экскурсію па Галаўнінцах і расказаць пра падрыхтоўку да свята хлебаробаў.
– Яшчэ падчас сёлетняга сходу грамадзян, кіраўніцтвам райвыкан-кама было паабяцана, што часткова адновіць работу Галаўнінскі сельскі Дом культуры. Работы на аб’екце пачаліся яшчэ ў сакавіку з бягучага рамонту. Работнікі камунгаса дэманціравалі аконныя праёмы і ўстанавілі новыя вокны. Цяпер вядуцца іншыя работы, у прыватнасці, тычацца яны ўваходных прыступак у Дом культуры, –
расказвае старшыня Крывошынскага сельвыканкама.
Вось і збылася мара жыхароў дамоў на вясковых вуліцах Інтэрнацыянальнай і Маладзёжнай. Тут сіламі КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» за кошт бюджэту вядзецца пракладка водаправода. У працяг тэмы – у бліжэйшым часе будзе праведзены капітальны рамонт воданагравальнага катла ў мясцовай кацельні. Дарэчы, ПМК-13 стрымала сваё абяцанне і прыбрала тэрыторыю вакол пабудаванай напрыканцы мінулага года станцыі абязжалезвання. За дапамо-гай у вырашэнні гэтага пытання на гарачую лінію «ЛВ» звярталіся жыхары Галаўнінцаў.
Што яшчэ змянілася ў лепшы бок у Галаўнінцах? У магазіне райпо заменена гандлёвае абсталяванне – сцелажы, халадзільныя вітрыны. Рамонтныя работы закранулі і тутэйшы фельчарска-акушэрскі пункт: заменены батарэі ацяплення, устаноўлены новыя дзверы, укладзена плітка.
Работнікі раёна электрасетак на вуліцы Інтэрнацыянальнай замянілі ліхтары вулічнага асвятлення на энергазберагальныя.
Сярод бягучых работ – выдаленне драўнінна-хмызняковай расліннасці па ўсёй вёсцы, навядзенне парадку ў грамадскіх месцах агульнага карыстання.
Начальнік ДРБУ-200 Ігар Пілінога паведаміў, што дарожныя работы, у прыватнасці асфальтаванне да Галаўнінскага Дома культуры, пачнуц-ца пасля таго, як на гэтых участках завершыць працу ў зоне сваёй адказ-насці Ляхавіцкая ЖКГ.
– Вялікі пласт работы зроблены сіламі ЗАТ «Белпрампрыбор». Па некаторых аб’ектах і відах работ працэс ідзе з апераджэннем графіка. Агароджана воданапорная вежа, разабраны брыгадны домік каля МТФ «Галаўнінцы», рэканструяваны цялятнік. Асаблі-вы ўпор – на добраўпарадкаванне падведамасных тэрыторый. Усе работы «Белпрампрыбор» выконвае за ўласныя сродкі, – удакладняе Сяргей Баргамон.
Варта спадзявацца, што да агульнага навядзення парадку ўсё актыўней будуць падключацца і жыхары Галаўнінцаў. Патрабуецца ад іх не так ужо і шмат, каб пацвердзіць, што тут жывуць дбайныя гаспадары: паклапаціцца пра добраўпарадкаванне прысядзібных участкаў, прыбрацца на прыдамавой тэрыторыі, уладкаваць кветнікі, не забываць і пра месцы агульнага карыс-тання. Пераддажыначныя клопаты прадаўжаюцца. Да хлебаробскага свята раённага маштабу застаецца крыху больш за два месяцы.
Галіна КАНЬКО.