Акрэдытацыя якасці
Упэўнены, кожны медык 23 мая не адзін раз паглядзеў-паслухаў нараду па актуальных пытаннях аховы здароўя. Прэзідэнт запатрабаваў да канца года акрэдытаваць лячэбныя ўстановы, так як ад іх стану залежыць якасць медыцынскай дапамогі насельніцтву.
Райбальніца праходзіла медыцынскую акрэдытацыю ў 2021 годзе па профілях захворванняў, станах, сіндромах «Хірургія», «Анестэзіялогія і рэаніматалогія». І мае калегі паспяхова здалі гэты экзамен. У лістападзе 2021-га атрымалі адпаведнае пасведчанне. У цэнтры ўвагі былі хірургічнае і рэанімацыйнае аддзяленні. Для кожнага профілю выдзелены крытэрыі, якія дазваляюць ацаніць бяспеку і якасць меддапамогі: вывучалася арганізацыя работы аддзяленняў, укамплектаванасць кадрамі і іх кваліфікацыя, аказанне
спецыялізаванай, экстраннай і неадкладнай меддапамогі, ацэнка якасці меддапамогі, даступнасць інструментальных, лабараторных і іншых даследа-ванняў пры правядзенні дыягностыкі, тэхнічнае аснашчэнне, наяўнасць лекавых прэпаратаў, выкананне санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму і г. д.
Правяралася ўсё! Адпрацоўваліся і дзеянні медыкаў на выпадак надзвычайнай сітуацыі.
Руслан КУРЫЛОВІЧ, намеснік галоўнага ўрача
УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ».