Што ўключаюць чысціня і парадак. У мінулы панядзелак на апаратнай нарадзе ў старшыні Ляхавіцкага райвыканкама разглядалася пытанне навядзення парадку на тэрыторыі Навасёлкаўскага сельсавета
У мінулы панядзелак на апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама разглядалася пытанне навядзення парадку на тэрыторыі Навасёлкаўскага сельсавета, дзе пражывае больш за 2000 чалавек. На тэрыторыі размяшчаюцца ААТ «Шлях новы», фермерская гаспадарка «Фораланд», ТАА «Ляхавіцкая вербачка» і «Фермент».
Старшыня сельвыканкама Аляксандр Мацюшэнка падрабязна спыніўся на мерах, якія прымаюцца для падтрымання належнага санітарнага стану і добраўпарадкавання тэрыторыі. Сярод іх названы і дэмантаж больш за 50 метраў старой агароджы ў вёсках Пранчакі, Вялікая Лотва, Краглі і аграгарадку Навасёлкі. Абрэзваецца галлё, выдаляюцца аварыйныя дрэвы, папярэджваецца ўтварэнне і лік-відуюцца несанкцыянаваныя сметнікі, высаджваюцца дрэвы і г. д. Падчас акцыі «Тыдзень лесу» ў Вялікай Лотве высаджаны 34 ліпы.
Па стане на пачатак года, на тэ-рыторыі сельсавета знаходзіцца
27 пустуючых дамоў (16 уключаны ў адзіны рэестр маёмасці пустуючых дамоў). Восем домаўладанняў перададзена ва ўласнасць сель-выканкама, па шасці дамах рыхтуецца пакет дакументаў для перадачы ў суд. Тры дамы прызнаны безгаспадарнымі, і на сайце райвыканкама змешчана інфармацыя пра іх продаж за базавую велічыню.
Да навядзення чысціні далучаюцца гаспадары падворкаў і размешчаныя на тэрыторыі сельсавета прадпрыемствы. Так, сіламі ТАА «Фермент» прыбраны бураломныя дрэвы і кустоўе ў парку і на алее ў Флер’янове, зроблены касметычны рамонт інфармацыйнага знака. А мясцовыя жыхары ліквідавалі міні-звалкі адходаў напрыканцы вуліцы Ажэшка.
Выдаляецца драўнінна-хмызняковая расліннасць пад лініямі электраперадачы, праводзіцца ямачны рамонт дарог і г. д. Асаблівая ўвага надаецца ўсім 11 брацкім могілкам і воінскім пахаванням, якія даглядаюць падшэфныя арганізацыі. Касметычны рамонт брацкай магілы і помніка землякам у Навасёлках, абеліска загінулым землякам ва Ураджайнай – справа рук ААТ «Шлях новы».
Як паказалі вынікі кантрольна-наглядных мерапрыемстваў райЦГіЭ, сельвыканкам і многія прадпрыемствы і арганізацыі правялі значную работу па добраўпарадкаванні тэрыторыі сельсавета. Аднак, па словах галоўнага санітарнага ўрача райЦГіЭ Віталія Ціханава, гэтыя работы праводзяцца не заўсёды своечасова і не ў поўным аб’ёме. Выяўлены шэраг парушэнняў санітарнага ўтрыман-ня тэрыторыі прадпрыемстваў прыватнай формы ўласнасці. У спісе, які агучыў Віталій Ціханаў,
ФГ «Фартуна», ТАА «Валіянз», тэрыторыя былога магазіна ў вёсцы Гарбачы, які належыць Дрэка В. М. і іншыя. На тэрыторыі МТФ «Бажкі» несвоечасова скошана трава, паламана агароджа МТФ, не ўпарадкавана захоўванне саломы і г. д.
Начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага ася-роддзя Іна Траяноўская адзначыла станоўчыя прыклады чысціні і назвала факты парушэння. Многія ўжо выпраўлены. Сярод праблемнага – несанкцыянаванае размяшчэнне будаўнічых адходаў, адпрацаваных шын на ферме ў Бажках, звалка адходаў на пустуючым участку па завулку Першамайскім у вёсцы Карані, патрабуецца прыбіранне будаўнічых адходаў пасля разборкі будынка
ФГ «Фартуна» ў Адахаўшчыне і г. д. Іна Траяноўская адзначыла, што за парушэнне прыродаахоўнага закана-даўства на тэрыторыі Навасёлкаўскага сельсавета ў адносінах фізічных і юрыдычных асоб аформлены тры адміністрацыйныя справы, выяўлены факт нанясення шкоды наваколь-наму асяроддзю шляхам засмечван-ня адходамі. Сума шкоды склала 1 180 рублёў.
Зямельныя ўчасткі, якія маюцца на тэрыторыі сельсавета для будаўніцтва, вядзення падсобнай гаспадаркі, карыстаюцца попытам: з пачатку года паступіла 19 адпаведных заяў ад грамадзян. Намеснік начальніка аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Наталля Крымская адзначыла, у сельсавеце застаецца актуальным пытанне ўцягвання незапатрабаваных участкаў (пасля зносу старых дамоў і раскарчоўкі садоў).
Пра дасягненні, задачы і перспектывы, праблемы і недапрацоўкі гаварыў старшыня ААТ «Шлях новы» Андрэй Коктыш.
– Зямля працуе, калі на ёй расце хлеб. Ні адзін участак не павінен пуставаць. Пытанне добраўпарадкавання на-селеных пунктаў актуальнае для ўсіх. І гэта агульная справа, у тым ліку, і для гаспадароў падворкаў, прадпрыемстваў і арганізацый прыватнай формы ўласнасці, – рэзюмаваў старшыня райвыканкама Мікалай Мароз.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.