У Ляхавіцкім раёне працягваецца ўборка траў першым укосам

Пры планавай неабходнасці ў 9 з паловай тысяч гектараў пад косы сельгаспрадпрыемстваў (па стане на 29 мая) ужо трапіла 2,2 тысячы шматгадовых угоддзяў.

Найбольш “круты” касавічны тэмп дэманструюць ЗАТ “Белпрампрыбор” і СВК “Ляхавіцкі”. Да гэтага часу першая гаспадарка скасіла ўжо каля 40 працэнтаў сваіх першакасавічных плошчаў, другая – амаль 60.

 На здымку – машыніст кормаўборачнага комплексу СВК “Ляхавіцкі” Алег Шклянік.