Як змагацца з шумнымі кампаніямі? Азбука бяспекі ад участковага
З пачаткам летняга сезона і наступленнем цёплага надвор’я актуальнай, як заўсёды, будзе праблема парушэння спакою грамадзян, асабліва ў дварах шматкватэрных дамоў. Так як змагацца з шумнымі кампаніямі?
Адказвае старшы ўчастковы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі АУС Ляхавіцкага райвыканкама Міхаіл СЦЕПАНЬКОЎ:
– У летні перыяд рэгіструецца найбольшая колькасць выпадкаў распіцця спіртных напіткаў каля пад’ездаў, у дварах шматкватэр-ных жылых дамоў і звязаных з гэтымі дзеяннямі шумаў, што перашкаджаюць нармальнаму адпачынку гараджан.
Нагадваю, што за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў або піва, а таксама за з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане ап’янення, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 19.3 КоАП Рэспуб-лікі Беларусь. Яго санкцыі прадугледжваюць накладанне адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу ў памеры да васьмі базавых велічынь, а пры паўторнасці ўказаных дзеянняў – штраф у памеры да 15 базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт. За стварэнне шуму ў грамадскім месцы, абразлівае чаплянне да грамадзян і іншыя наўмысныя дзеянні, што парушаюць грамадскі парадак, дзейнасць арганізацый або спакой грамадзян і выражаюцца ў яўнай непавазе да грамадства, прадугледжана адказнасць па артыкуле 19.1 КоАП Рэспублікі Беларусь. Яго санкцыі цягнуць адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт. Таму ў выпадку, калі вам перашкаджае п’яная кампанія каля дома, не варта цярпець або спрабаваць самому ўмешвацца ў сітуацыю і станавіцца ўдзельнікам слоўнай перапалкі. Паведаміце пра гэта па тэлефоне 102, і супрацоўнікі міліцыі разбяруцца з парушэннем грамадскага спакою, а вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасці.
У сувязі з пачаткам купальнага сезона таксама нагадваю, што берагі вадаёмаў, зоны адпа-чынку каля вады не з’яўляюцца месцамі, дзе дазволена распіццё алкагольных напіткаў і піва, а ў выпадку выяўлення падобных фактаў правапарушальнікі будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.