За сетку каналаў і новыя палі ім падзяка ад зямлі. У першую нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень меліяратара
Летні зарапад прафесійных святаў адкрывае Дзень меліяратара. Свята людзей, для якіх балота ўспрымаецца як аб’ект для работы.
Віншаванні ў гэты дзень прымае калектыў мясцовага прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Абсалютная большасць таго, што зроблена на Ляхавіч-чыне ў плане паляпшэння зямлі, давядзення яе да стандартаў сельгаспрыгоднасці, – заслуга арганізацыі, чый офіс і вытворчая база размешчаны на вуліцы Працоўнай раённага цэнтра. Хаця за вытворчую базу Ляхавіцкага ПМС правільна было б лічыць амаль усю тэрыторыю раёна. Дзе каналы, там яны, а дзе работа, там і база.
На балансе ПМС знаходзіцца каля 5 300 кіламетраў закрытых і больш як 1 300 кіламетраў адкры-тых меліярацыйных сетак. Але сеткі – гэта не толькі кіламетры каналаў, а яшчэ і тоны вытвор-чага «жалеза», размешчанага літаральна на кожным з іх. Сотні труб-пераездаў і труб-рэгулятараў, дзясяткі аўтамабільных мастоў, 17 шлюзаў-рэгулятараў і пяць помпавых станцый.
– Пачынаючы з лютага па красавік усе нашы помпавыя станцыі працавалі без пера-пынку і ў рэжыме максімальнай магутнасці. Мінулая вясна была высокавільготнай, – гаворыць дырэктар Ляхавіцкага ПМС Вячаслаў Кірыковіч.
Зараз сітуацыя з водным балансам на меліяраваных і сельскагаспадарчых угоддзях раё-на пачала мяняцца. Працяглая адсутнасць дажджоў сур’ёзна падсушыла зямлю, і меліяратары вымушаны былі перайсці на рэжым водазберажэння – паставіць работу некаторых з помпавых станцый на тэхналагічную паўзу.
Нагадаем, у краіне на перыяд з 2021 па 2025 гады дзейнічае Дзяржаўная праграма «Аграрны бізнес». Адна з ключавых падпраг-рам – «Развіццё меліярацыі на землях сельскагаспадарчага прызначэння».
– З уступленнем у дзеянне падпраграмы ў прадпрыемства адчувальна ўзраслі аб’ёмы работ, пайшло іх фінансаванне. Сёння нашы людзі занятыя ў асноўным на работах у рамках рэалізацыі праграмных заданняў, – адзначае Вячаслаў Уладзіміравіч.
Вёскі Старыя і Новыя Буды, Гайнінец, Свяціца – гэта дзеючыя маршруты, куды адпраўляюц-ца брыгады ляхавіцкіх мелія-ратараў. На блізкую перспектыву запланаваны работы на аб’екце «Гарбачы».
На вуліцу Працоўную вытворчы персанал прадпрыемства пры-бывае ў сем гадзін раніцы. Планёрка, удакладненне, выда-ча заданняў – і па машынах. Працоўны дзень распісаны з такім разлікам, каб да васьмі раніцы быць ужо на аб’екце.
У межах Старых і Новых Будаў, Гайнінца праходзіць мелія-рацыйная сістэма «Іскра». Над яе рэканструкцыяй і працуюць спецыялісты ПМС. Аб’ёмы работ унушальныя: ёсць неабходнасць укладкі дрэнажу, ачысткі каналаў, у тым ліку і магістральных, і многіх іншых работ.
Усё тое ж чакае меліярацыйныя сістэмы «Свяціца», «Ліпнянка», «Гарбачы».
Выключна надзённым у канцы вясны – пачатку лета мелія-рацыйным падрадам з’яўляецца правядзенне культурна-тэхнічных мерапрыемстваў: абкошванне каналаў, выдаленне кустоўя і ін-шай расліннасці.
– Работы хапае, а вось работ-нікаў – не заўсёды. Сёння ў нас працуе 55 чалавек. У параўнан-ні з мінулым годам калектыў прадпрыемства вырас на некалькі чалавек. Гэта стала магчыма дзякуючы ўжо ўзгаданай падпраграме, якая дабавіла нам вытворчых аб’ёмаў. Узрасла неабходнасць у пашырэнні штата работнікаў. Але і сёння Ляхавіцкае ПМС гатова прыняць у свае шэрагі бульдазерыста, двух экскаватаршчыкаў і трактарыстаў-машыністаў, – пераходзіць на не зусім святочную тэму Вячаслаў Кірыковіч.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота аўтара.