З узнагародай!
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую працу, высокі прафесіяналізм і эфектыўную работу па ажыццяўленні дзяржаўнага нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, значны ўклад у прафілактыку вытворчага траўматызму ў арганізацыях і на прадпрыемствах Ляхавіцкага раёна і ў сувязі з 30-годдзем з дня ўтварэння Дэпартамента дзяржінспекцыі працы ўзнагароджаны галоўны дзяржінспектар Баранавіцкага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Эдуард СЛІВА.