Калі Ляхавічы адзначаць свой 531-ы дзень нараджэння?

У мінулым годзе горад адзначыў юбілейную дату напярэдадні самага галоўнага свята краіны – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

– Традыцыя такога фармату захаваецца і сёлета. 2 ліпеня арганізатары ўжо рыхтуюцца здзівіць ляхавічан і гасцей горада ў яго дзень нараджэння. Будуць працаваць розныя забаўляльныя пляцоўкі. Першы ліпеньскі дзень пройдзе пад лозунгам «Дзень спорту, крэатыву і весялосці». Велафэст, бампербол, валейбол, турыстычная паласа перашкод… У Дзень горада будуць працаваць розныя забаўляльныя лакацыі, лазернае шоу, маладзёжная пляцоўка з музычнай праграмай, паказальныя выступленні разведвальна-дэсантнай групы 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай Венскай Чырванасцяжнай дэсантна-штурмавой брыгады. Рыхтуем сюрпрыз, хто выступіць на галоўнай святочнай сцэне разам з нашымі артыстамі і калектывамі. Скажам адно, гэта будзе захапляльна. Ці будзе салют? Пакінем у сакрэце! – расказала «ЛВ» намеснік старшыні райвыканкама Галіна Бацэнка.