Ідэя для ляхавіцкага парку адпачынку. Дасылайце свае ідэі і паўдзельнічайце ў пераўтварэнні роднага горада
Парк адпачынку па вуліцы Дзесюкевіча ў райцэнтры даўно чакае абнаўленняў і ўвасаблення новых ідэй! Яшчэ ў маі там дэманціравалі старую танцавальную пляцоўку, а днямі камунгас упрыгожыў гэтае месца зялёнымі насаджэннямі. Цяпер у парку адпачынку з’явілася бэзавая алея!
Наступны этап абнаўленняў – устаноўка сцэнічнай пляцоўкі, дзе моладзь і не толькі магла б праявіць сябе, правесці час ярка, магчыма, музычна ці нават спартыўна.
А, можа, у вас ёсць ідэі, як павінна выглядаць пляцоўка ў парку адпачынку па вуліцы Дзесюкевіча? Што б вы хацелі там убачыць?
Дасылайце свае ідэі і паўдзельнічайце ў пераўтварэнні роднага горада. Магчыма, менавіта ваша ідэя будзе ўвасоблена ў жыццё. Чакаем прапаноў!